«Траянскі конь»: NYT расказала, як Ізраіль падрыхтаваў выбухі ў Ліване
Ізраіль падрыхтаваў выбухі электронікі яшчэ да таго, як рух «Хізбала» масава выкарыстоўваў пэйджары і рацыі.
Ізраіль падрыхтаваў выбухі электронікі яшчэ да таго, як рух «Хізбала» масава выкарыстоўваў пэйджары і рацыі.
Ізраіль падрыхтаваў выбухі электронікі яшчэ да таго, як рух «Хізбала» масава выкарыстоўваў пэйджары і рацыі.
Паводле даных крыніц Тhe New York Times, ізраільская выведка «Масад» стварыла ў Венгрыі падстаўную кампанію BAC Consulting, якая ўкладала кантракты на зборы прылад тайваньскага вытворцы Gold Appolo. Выданне называе саму аперацыю «траянскі канём нашых дзён».
Таксама былі створаныя яшчэ як мінімум дзве падстаўныя кампаніі для ўтойвання ўдзелу ізраільскай выведкі ў вытворчасці пэйджараў. BAC Consulting вырабляў звычайныя пэйджары для ўсіх кліентаў, акрамя «Хізбалы». Для руху былі вырабленыя прылады з закладзеным выбуховым рэчывам PETN.
Партыя пэйджараў адправілася ў Ліван летам 2022 года. «Хізбала» знайшла новага вытворцу прылад праз боязь, што ізраільская разведка набыла новыя сродкі для ўзлому смартфонаў. Тады генеральны сакратар руху Хасан Насрала забараніў выкарыстоўваць смартфоны на сустрэчах і абавязаў усіх насіць пэйджары.
Масавыя выбухі пэйджараў адбыліся ў Ліване 17 верасня. Загінулі 12 чалавек, каля 3 тысяч пацярпелі. На наступны дзень на тэрыторыі Лівана пачалі выбухаць ноўтбукі, рацыі і партатыўныя сродкі сувязі. Загінула 20 чалавек, яшчэ 450 атрымалі раненні.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Хитрые .... кое-кто :)
Это войдёт в историю разведки
Молодцы!
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5