Цукерберг заклікаў супрацоўнікаў Meta «прышпіліць рамяні»: больш АІ і больш звальненняў

Генеральны дырэктар Meta Марк Цукерберг на нядаўнім сходзе для супрацоўнікаў заклікаў іх «прышпіліцца»: наперадзе кампанію чакае інтэнсіўны год.

5 каментарыяў

Паводле даных The Verge, Цукерберг заявіў, што штучны інтэлект будзе ў прыярытэце кампаніі, а «высокаінтэлектуальны і персаналізаваны» АІ-памочнік дасягне 1 мільярда карыстальнікаў. Ён падкрэсліў, што кампанія, якая першай дасягне гэтага, атрымае доўгатэрміновую перавагу.

Цукерберг заявіў, што «ўкараненне АІ можа прывесці да скарачэння некаторых пасад, але ў той жа час можа прывесці і да наймання большай колькасці інжынераў, здольных выкарыстоўваць АІ для павышэння прадукцыйнасці». Ён адзначыў, што «характар інжынерыі ў будучыні будзе адрознівацца ад сённяшняга».

Акрамя таго, кіраўнік Meta заклікаў усіх пачакаць і паглядзець, як адбудзецца замена праграмы фактчэкінгу на нататкі супольнасці ў сацсетках. На думку Цукерберга, гэты год стане годам «перазагрузкі» стасункаў Meta з урадамі розных краін: кампанія будзе імкнуцца да партнёрства з урадам ЗША, не кампраметуючы пры гэтым сваіх «прынцыпаў або каштоўнасцяў».

Цукерберг таксама пракаментаваў нядаўні адкат Meta ад палітыкі разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці (DEI), заявіўшы, што змены звязаныя з прававым і нарматыўным асяроддзем пры адміністрацыі Трампа, якое змяняецца. Ён патлумачыў, што «кампанія мае скарэктаваць сваю палітыку, каб адпавядаць закону».

На сходзе былі закранутыя і іншыя тэмы, такія як асцярогі наконт звальнення «нізкаэфектыўных» супрацоўнікаў, скасаванне некаторых ільгот. Цукерберг адзначыў, што звальненні — гэта «правільнае рашэнне» і Meta дысцыплінавана ставіцца да выдаткаў, што спрыяе фінансаваму поспеху кампаніі.

Meta выплаціць Трампу $25 млн за блакаванне акаўнтаў
Па тэме
Meta выплаціць Трампу $25 млн за блакаванне акаўнтаў
Meta закрывает программы по инклюзивности
По теме
Meta закрывает программы по инклюзивности
Meta адмовіцца ад фактчэкінгу ў сацсетках. Наўзамен з’явяцца заўвагі карыстальнікаў
Па тэме
Meta адмовіцца ад фактчэкінгу ў сацсетках. Наўзамен з’явяцца заўвагі карыстальнікаў

Читать на dev.by