Цукерберг павялічыў сваё багацце ў 6 разоў пасля запуску метасусвету
Стаўка Цукерберга на метасусвет апраўдалася: акцыі Meta растуць, а сам мільярдэр здолеў павялічыць памер свайго багацця да $201 мільярда.
Паводле звестак рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index, багацце бізнэсоўца ўпершыню перавысіла $200 мільярдаў, дзякуючы чаму Цукерберг падняўся на чацвёрты радок рэйтынгу найбагацейшых людзей свету: наперадзе яго толькі Ілан Маск, Джэф Безас і Бернар Арно.
Ад 1 студзеня яго багацце вырасла на $73,4 мільярда дзякуючы 13-працэнтнай долі ў Meta. У верасні кошт каштоўных папер кампаніі дасягнуў гістарычнага максімуму праз паспяховую прэзентацыю Meta Connect 2024. За год акцыі Meta падаражэлі на 60%.
Ад 2022 года кампанія адчувала фінансавыя цяжкасці: праз стварэнне метасусвету акцыі гублялі ў цане, што ўплывала на стан мільярдэра. Таксама кампанія скараціла дзясяткі тысяч супрацоўнікаў, паменшыўшы штат ва ўсім свеце на 25%.
Читать на dev.by