Perplexity запускае венчурны фонд для стартапаў на ранніх стадыях

Perplexity збірае $50 млн для інвестфонду, які будзе ўкладвацца ў стартапы на перадпасяўной і пасяўной стадыях, піша CNBC.

Пакінуць каментарый

Большасць капіталу будзе ўнесеная партнёрамі. Аднак Perplexity выступіць якарным інвестарам фонду, уклаўшы частку сродкаў, якія прыцягнуў раней для ўласнага развіцця. У мінулым снежні стартап атрымаў $500 млн пры ацэнцы $9 млрд.

Фондам Perplexity будуць кіраваць генеральныя партнёры Кэлі Грацыядэй і Джаана Лі Шавяленка, якія ў 2018 годзе заснавалі фірму F7 Ventures. Ці будуць яны працягваць кіраваць F7, ці цалкам засяродзяцца на праекце Perplexity, незразумела.

У экасістэму Perplexity ўцягнута каля 80 тысяч распрацоўшчыкаў. Кампанія бачыць сваю патэнцыйную перавагу як інвестара дзякуючы наяўнасці інфармацыі аб тым, хто выкарыстоўвае яе API і хто найбольш актыўны, удакладніла крыніца выдання. Яна дадала, што ў новы фонд укладваюцца заснавальнікі і інвестары Perplexity, а частка ўкладанняў будзе ў выглядзе акцый кампаніі.

Інвестфонд для старттапаў OpenAI Startup Fund ёсць і ва ўпраўленні распрацоўшчыцы ChatGPT. Але ў адрозненне ад Perplexity яна не інвестуе ўласнага капіталу.

На Perplexity падалі ў суд у ЗША, хочуць адабраць назву
Па тэме
На Perplexity падалі ў суд у ЗША, хочуць адабраць назву
ИИ-стартап Perplexity запускает собственный браузер Comet
По теме
ИИ-стартап Perplexity запускает собственный браузер Comet
Почти бесплатный и почти не хуже: Perplexity запустил аналог инструмента OpenAI для углубленных исследований в сети
По теме
Почти бесплатный и почти не хуже: Perplexity запустил аналог инструмента OpenAI для углубленных исследований в сети
Perplexity запусціў асістэнта для Android
Па тэме
Perplexity запусціў асістэнта для Android

Читать на dev.by