Расійская ІТ-кампанія шукае экзарцыста для выгнання дэманаў з супрацоўнікаў
Расійская ІТ-кампанія ITGlobal адкрыла пазіцыю штатнага экзарцыста (заклінальніка, спецыяліста ў рытуалах выгнання дэманаў). Вакансію на некалькіх сайтах пошуку працы знайшла рэдакцыя CNews.
Расійская ІТ-кампанія ITGlobal адкрыла пазіцыю штатнага экзарцыста (заклінальніка, спецыяліста ў рытуалах выгнання дэманаў). Вакансію на некалькіх сайтах пошуку працы знайшла рэдакцыя CNews.
«Мы шукаем унікальнага спецыяліста для барацьбы з „дэманамі“, якія перашкаджаюць эфектыўнай працы нашых супрацоўнікаў», — пазначана ў аб’яве. Плаціць будуць ад 130 тысяч RUB ($1340) на месяц. Працаваць прыйдзецца з офіса ў Санкт-Пецярбургу па 8 гадзін на дзень 5 дзён на тыдзень. Але магчымыя перапрацоўкі і праца ў непрацоўныя дні, бо «дэманы не пільнуюцца працоўнага часу».
Кампанія не жадае мець дачыненне з экзарцыстамі-джунамі — патрэбны выключна чалавек з досведам працы «ў сферы кіравання зменамі і аптымізацыі працэсаў» ад пяці гадоў. Ён будзе ладзіць як калектыўныя сеансы экзарцызму для цэлых аддзелаў, так і індывідуальныя. Таксама яму прыйдзецца выяўляць і ліквідаваць крыніцы неэфектыўнасці ў калектыве, ствараць талісманы прадукцыйнасці для супрацоўнікаў.
Акрамя гэтага, будучаму супрацоўніку ITGlobal трэба ўмець змагацца з цэлым «заапаркам» нячысцікаў, уключаючы «духаў пракрастынацыі і зацягвання дэдлайнаў» і «чарцей мікраменеджменту і недаверу да каманды». Сярод іншых абавязкаў — ладзіць карпаратыўныя дзеі па абароне ад дэманаў паводле самастойна распрацаваных методык.
Спецыяліст зможа разлічваць на «камплект карпаратыўных „святых“ артэфактаў для правядзення рытуалаў». Што ў яго ўваходзіць, у вакансіі не паведамляецца. Таксама ITGlobal абяцае плаціць «бонусы за кожнага „выгнанага дэмана“». Памер бонусу і тое, колькі разоў можна выганяць дэманаў з асобна ўзятага супрацоўніка, не ўдакладняецца.
CNews звярнуўся ў ITGlobal па каментар. Рэдакцыі адказаў сузаснавальнік карпарацыі і кандыдат эканамічных навук Аляксандр Старадубцаў. «Гэта сапраўды рэальная вакансія. У нас ужо быў паспяховы досвед пошуку і наймання ІТ-евангелістаў, так што для нас гэта не новая практыка. Часам даводзіцца адкрываць вакансіі на пазіцыі, якіх на рынку яшчэ не было. У гэтым выпадку вельмі важна выразна, даходліва і яскрава пазначыць у назве такіх вакансій тое, што мы рэальна чакаем ад чалавека, каб прыцягнуць спецыялістаў, для якіх гэта будзе не проста чарговай працай, а магчымасцю рэалізаваць сябе ў новых інавацыйных працэсах у перадавой кампаніі, якая пашырае межы звыклых практык», — сказаў Старадубцаў.
Ён растлумачыў, што кампаніі не патрабуюцца таролагі, астролагі і іх калегі, «бо экзарцыст — гэта якраз той чалавек, які змагаецца з цемрашальствам у кампаніі, ілжэнавукай у менеджменце ды іншымі ўкаранёнымі міфамі пра тое, што правільна і што сапраўды працуе ў галіне кіравання людзьмі і працэсамі».
На пытанне пра крытэры ацэнкі эфектыўнасці працы экзарцыста ён адказаў, што параметраў «шмат». «Сярод іх: павышэнне прапрацаванасці арганізацыйных змен з навуковага пункта гледжання, зніжэнне ўзроўню ўнутранага супраціву такім зменам, укараненне ў менеджменце практык, якія давялі сваю эфектыўнасць», — адзначыў Старадубцаў. Ён дадаў, што кампанія цяпер перажывае актыўны рост, многае мяняецца, і экзарцыст мае дапамагчы захаваць кіравальнасць бізнэсам у гэтых умовах. Таксама ён падкрэсліў, што ў карпарацыі ITG працуе больш за 1000 спецыялістаў з 12 краін. Штат расійскай юрыдычнай асобы ITGlobal — каля 40 чалавек.
Акрамя гэтага, расійскія тэхналагічныя кампаніі цікавяцца спадчыннымі астролагамі і таролагамі. Крыптаплатформа Utex, напрыклад, прапаноўвае штатнаму астролагу ўдвая больш грошай, чым ITGlobal.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
С опытом от 5 лет за 1300 баксов? Совсем скупые.
Плюс чаевые от благодарных коллег
ці акей распаўсюджваць такія таўстыя "вірусныя навіны"?
дзякуй, што "хлебушка" прынеслі 🤮
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5