Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Twitter блакуе карыстальнікаў, якія крытыкуюць Маска і нагадваюць пра яго падаткі

Карыстальнікі Twitter сталі скардзіцца, што пасля пастоў з крытыкай або жартамі на адрас Ілана Маска сацсетка стала баніць іх акаўнты або патрабаваць выдаліць твіты, заўважыў Insider.

Пакінуць каментарый

Карыстальнікі Twitter сталі скардзіцца, што пасля пастоў з крытыкай або жартамі на адрас Ілана Маска сацсетка стала баніць іх акаўнты або патрабаваць выдаліць твіты, заўважыў Insider.

У апавяшчэннях кампанія тлумачыць, што такія публікацыі лічацца «зместам, які распальвае нянавісць» і парушаюць правілы.

Напрыклад, аднаго карыстальніка пакаралі за тое, што ён назваў Маска «агідным» і што той «усё сваё жыццё адчайна хоча падабацца людзям». Пры гэтым юзер нават не згадваў імя бізнэсоўца. Ён аспрэчыў блакаванне, пасля чаго ўліковы запіс аднавілі.

Іншы карыстальнік атрымаў тыднёвы бан за з’едлівы каментар пра тое, што Маск вярнуў акаўнт Дональда Трампа.

Трэцяму вынеслі папярэджанне за фразу пра тое, што «неяк дзіўна, што адзін чувак будзе вырашаць, як камунікаваць мільярду чалавек».

Чацвёртаму загадалі выдаліць пост, у якім імя Маска стаяла побач са словамі пра аблысенне і тых, хто кідае дзяўчат.

Бан атрымалі і тыя, хто згадаў, што Маск не плаціць падаткаў. Нават за бяскрыўдную фразу, што іх у прынцыпе трэба плаціць.

Пры гэтым бізнэсовец называе сябе прыхільнікам свабоды слова. Аднак за публічнае супрацьстаянне яму ўжо паплаціліся працоўнымі месцамі некалькі супрацоўнікаў Twitter і SpaceX.

У кастрычніку Маск заявіў пра планы стварыць раду па мадэрацыі кантэнту, у якую б увайшлі людзі з самымі рознымі поглядамі. Ён напісаў, што гэтая група стала б прымаць рашэнні наконт аднаўлення акаўнтаў. Але потым сам вярнуў акаўнт амерыканскага экс-прэзідэнта.

Зяленскі запрасіў Маска ва Украіну — паглядзець што нарабіла Расія
Зяленскі запрасіў Маска ва Украіну — паглядзець, што нарабіла Расія
Па тэме
Зяленскі запрасіў Маска ва Украіну — паглядзець, што нарабіла Расія
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter якія публічна крытыкуюць яго
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго
Па тэме
Маск звальняе супрацоўнікаў Twitter, якія публічна крытыкуюць яго
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Па тэме
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Маск абвясціў «амністыю» для заблакаваных акаўнтаў Twitter
Маск абвясціў «амністыю» для заблакаваных акаўнтаў Twitter
Па тэме
Маск абвясціў «амністыю» для заблакаваных акаўнтаў Twitter

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.