Twitter павіншаваў супрацоўніцу з 10-годдзем працы ў кампаніі — яе скарацілі за колькі дзён да гэтага

Былая менеджарка Twitter расказала пра тое, як кампанія даслала ёй падарунак з нагоды круглай даты — 10 гадоў працы. Праблема ў тым, што яе звольнілі двума днямі раней.

Пакінуць каментарый

Элейн Філадэльфа займала пасаду старэйшага менеджара па даследаваннях у спажывецкім падраздзяленні Twitter. Паводле яе слоў, у мінулую пятніцу сацсетка развіталася цалкам з усёй яе камандай.

А ў нядзелю Філадэльфа атрымала віншавальную паштоўку з зычэннем далейшых поспехаў і сувенір у гонар 10 гадоў супрацоўніцтва з кампаніяй.

На мінулым тыдні ў спробе скараціць выдаткі Twitter звольніў каля паловы свайго глабальнага штату. Некаторыя аддзелы ліквідаваліся цалкам, у некаторых з 80-100 чалавек заставалася толькі некалькі. Пазней выявілася, што частку людзей пазбавілі працоўных месцаў памылкова — іх прасілі вярнуцца.

Twitter уводзіць новую «шэрую» птушку верыфікацыі — што за яна
Па тэме
Twitter уводзіць новую «шэрую» птушку верыфікацыі — што за яна
Аўдыторыя ў канкурэнта Twitter б’е рэкорды дзякуючы Маску
Па тэме
Аўдыторыя ў канкурэнта Twitter б’е рэкорды дзякуючы Маску

Читать на dev.by