Twitter перастаў аплачваць арэнду офісаў і хоча не плаціць абяцаных выходных дапамог

Ілан Маск адчайна спрабуе скараціць выдаткі Twitter: як высветліў New York Times, сацсетка перастала аплачваць арэнду офісных памяшканняў, у тым ліку штаб-кватэры ў Сан-Францыска. Акрамя таго, Twitter адмовіўся заплаціць $200 тысяч адной авіякампаніі за прыватныя рэйсы, здзейсненыя ў кастрычніку — яна ўжо падала ў суд.

2 каментарыя

Прычым у некаторых выпадках Маск сам дае ўказанне не плаціць пастаўшчыкам розных паслуг для Twitter. А супрацоўнікі пазбягаюць іх тэлефанаванняў.

У мінулым месяцы дзеля аптымізацыі выдаткаў Twitter скараціў каля паловы свайго 7,5-тысячнага штату. Тады звольненым супрацоўнікам у ЗША паабяцалі кампенсацыю за тры месяцы. Паводле інфармацыі NYT, цяпер кіраўніцтва разглядае варыянт наогул не выплачваць дапамогі — і рызыкуе атрымаць пазовы ад былых працаўнікоў.

Яшчэ адным спосабам здабыць грошай стаў продаж канцылярскіх прылад Twitter на аўкцыёне.

З’явіліся першыя фота «спальняў» у Twitter
Па тэме
З’явіліся першыя фота «спальняў» у Twitter


NYT піша, што Маск імкнецца зэканоміць для кампаніі як мага больш сродкаў напярэдадні шматлікіх разбораў. Так, Twitter пагражае расследаванне Федэральнай гандлёвай камісіі і калектыўны пазоў ад былых супрацоўнікаў. На дапамогу юрыстам Twitter былі закліканыя іх калегі са SpaceX, яшчэ адной кампаніі, якую ён узначальвае.

Таксама Twitter мусіць выплаціць каля $1 млрд гадавых працэнтаў па крэдытах, якія былі ўзятыя бізнэсоўцам для куплі кампаніі і цяпер ляглі на яе плечы. Угода складала $44 млрд, Маск пазычыў у банкаў $13 млрд. Паводле паведамлення Reuters, некаторыя збіраюцца спісаць гэтыя пазыкі ў страты.

«Уявіце, што ў вас да галавы прывязаная бомба». Сакрэты матывацыі ад Маска
Па тэме
«Уявіце, што ў вас да галавы прывязаная бомба». Сакрэты матывацыі ад Маска

Читать на dev.by