Twitter прыстрашыла Meta судом праз новую сацсетку Threads

Сацсетка абвінаваціла канкурэнта ў перавабліванні былых супрацоўнікаў для распрацоўкі аналага — сацсеткі Threads.

2 каментарыя

Паводле даных Semafor, прадстаўнік Twitter Алекс Спіра адправіў ліст Марку Цукербергу. У лісце кампанія абвінаваціла Meta ў сістэматычным і незаконным прысваенні камерцыйнай таямніцы ды іншай інтэлектуальнай уласнасці Twitter. Таксама Twitter абвінаваціла канкурэнта ў найманні былых супрацоўнікаў, якія дагэтуль маюць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.

«Twitter пакідае за сабою ўсе правы, уключаючы права дамагацца як грамадзянскіх сродкаў прававой абароны, так і судовай забароны, каб прадухіліць любое далейшае захоўванне, раскрыццё або выкарыстанне сваёй інтэлектуальнай уласнасці кампаніяй Meta», — сказана ў лісце.

Аднак крыніца Semafor не лічыць абвінавачванні праўдападобнымі: паводле яе слоў, у камандзе распрацоўшчыкаў Threads няма былых супрацоўнікаў Twitter. Новую сацсетку Meta запусціла 6 ліпеня. Праграма даступная ў App Store і Google Play больш як у ста краінах, аднак кампанія адклала выхад сэрвісу ў ЕС праз ацэнку ўзроўню абароны даных, які патрабуюць еўрапейскія рэгулятары.

Выдаліць акаўнт у Threads можна будзе толькі разам з профілем Instagram
Па тэме
Выдаліць акаўнт у Threads можна будзе толькі разам з профілем Instagram
Meta запусціла праграму Threads на iOS і Android усюды, акрамя ЕС 
Па тэме
Meta запусціла праграму Threads на iOS і Android усюды, акрамя ЕС
Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
Па тэме
Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter

Читать на dev.by