Twitter дазволіў рэкламу марыхуаны ў ЗША і Канадзе
Кампанія дазволіла амерыканскім і канадскім фірмам рэкламаваць канабіс там, дзе яго продаж легалізаваны.

Паводле даных Politico, адпаведныя змены былі ўнесеныя ў палітыку сацсеткі. Кампаніі мусяць прайсці аўтарызацыю ў сацсетцы і паказаць ліцэнзію на продаж марыхуаны. Прадаўцы канабісу таксама мусяць наладжваць рэкламныя кампаніі толькі на тыя вобласці, дзе мясцовыя ўлады дазволілі яго продаж.
Рэкламу забаронена паказваць карыстальнікам маладзейшым за 21 год. Рэкламадаўцы не могуць расказваць у сваёй рэкламе пра карысць ужывання наркотыку і дэманстраваць выявы яго ўжывання. Таксама яны маюць узяць на сябе юрыдычную адказнасць за выкананне законаў аб продажы канабісу.
Сацсетка здыме абмежаванне мінімальнай сумы для старту рэкламнай кампаніі для прадаўцоў канабісу. Калі мінімальная сума мае складаць ад $5 да $10 тысяч, то для прадаўцоў наркотыку мінімальнага абмежавання не будзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
водка—тоже наркотик, только вы ее так не называете
расскажите еще чего про наркотик?