Twitter збоіў у тысяч карыстальнікаў ва ўсім свеце
У Twitter здарыўся адзін з найбуйнейшых збояў ад моманту ўгоды з Іланам Маскам: рознага роду праблемы ў працы сацсеткі паўсталі ў тысяч карыстальнікаў ад Нью-Ёрка да Токіа. Апошнімі месяцамі кампанія страціла прыкладна тры чвэрці сваіх супрацоўнікаў.

Паводле звестак Down Detector, больш за 9 тысяч карыстальнікаў паскардзіліся на праблемы з доступам да сацсеткі. Многія не маглі ўвайсці ў свае акаўнты або атрымлівалі паведамленні пра памылку.
Маск у адказ аднаму з карыстальнікаў напісаў, што ў яго ўсё працуе.
Масавы адток кадраў — як звольненых, так і тых, хто звольніўся, — ужо выклікаў пытанне пра ўстойлівасць платформы і здольнасць мадэраваць кантэнт. Напярэдадні гэтага збою Маск звольніў палову штату Twitter. Неўзабаве яшчэ некалькі сотняў чалавек сышлі, адмовіўшыся працаваць у «хардкорных» умовах. Мільярдэр абяцае пакінуць пасаду СЕО, як толькі знойдзе сабе замену.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.