Twitter тэсціруе твіты на 4 тысячы знакаў. Карыстальнікам не падабаецца
Падпісчыкі Twitter Blue атрымалі магчымасць публікаваць доўгія твіты даўжынёй да 4 тысяч знакаў замест стандартных 280.
Калі твіт складае больш за 280 знакаў, цяпер астатняя ягоная частка хаваецца пад кнопку «Паказаць больш». «Не хвалюйцеся, Twitter застаецца Twitter. Мы ведаем, што даўжэйшыя твіты могуць азначаць шмат пракруткі ў стужцы, таму яны будуць абмежаваныя 280 сімваламі на вашым таймлайне, і вы ўбачыце падказку „Паказаць больш“, на якую можна націснуць і прачытаць увесь твіт», — заявілі распрацоўшчыкі.
Адной карыстальніцы ўдалося апублікаваць твіт з 29,6 тысячы знакаў. Невядома, ці гэта баг, ці задумка распрацоўшчыкаў. У будучыні Ілан Маск плануе дадаць пашыранае фарматаванне тэкстаў паведамленняў у сацсетцы, у тым ліку вылучэнне слоў тлустым шрыфтам і змяненне памеру шрыфту.
Читать на dev.by