Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Twitter забараніў спасылкі на іншыя сацсеткі. Але потым перадумаў

Twitter забараніў посціць спасылкі на сацсеткі-канкурэнты. У спіс трапілі Facebook, Instagram, Mastodon, Truth Social, Tribel, Nostr і Post, а таксама сэрвісы Linktree і Lnk.Bio. Па сутнасці, карыстальнікі Twitter пазбавіліся магчымасці запосціць спасылку на свой профіль у якойсьці іншай сацсетцы.

Пакінуць каментарый

На старонцы правілаў карыстання адзначалася, што ў Twitter больш няможна бясплатна рэкламаваць альтэрнатыўныя сацыяльныя платформы. Кампанія дадала, што будзе выдаляць усе акаўнты, «створаныя выключна з мэтай прасоўвання іншых сацыяльных сетак». Акрамя таго, планавалася выдаляць твіты са спасылкамі на кантэнт на пералічаных пляцоўках.

Як піша TechCrunch, за неаднаразовае парушэнне новых правілаў быў прадугледжаны часовы бан. За размяшчэнне непажаданых вонкавых спасылак у біяграфіі Twitter збіраўся блакаваць акаўнты да выпраўлення парушэння.

Цікава, што магчымасць посціць спасылкі на вонкавыя профілі карыстальнікам усё ж пакінулі — але за грошы.

Дзіўная палітыка выклікала неразуменне і абурэнне. Сузаснавальнік Twitter Джэк Дорсі задаўся пытаннем, чаму гэта было зроблена, і дадаў, што не можа знайсці тлумачэння такой навіне.

Неўзабаве твіт, у якім сацсетка анансавала новаўвядзенне, і адпаведны артыкул у цэнтры падтрымкі былі выдаленыя.

Пытанне між тым — у стылі Маска — было вынесенае на галасаванне. Бізнэсовец пазней растлумачыў, што падобнае правіла будзе скарэктаванае і стане распаўсюджвацца толькі на акаўнты, чыёй адзінай мэтай з’яўляецца прасоўванне іншых сацсетак, што прыраўноўваецца да спаму. Афіцыйных заяў ад самога Twitter пакуль не паступала.

«Мне сысці?» Маск спытаў падпісчыкаў у Twitter ці заставацца яму гендырэктарам
«Мне сысці?» Маск спытаў падпісчыкаў у Twitter, ці заставацца яму гендырэктарам
Па тэме
«Мне сысці?» Маск спытаў падпісчыкаў у Twitter, ці заставацца яму гендырэктарам
Twitter блакуе журналістаў якія пішуць пра Маска і крытыкуюць яго
Twitter блакуе журналістаў, якія пішуць пра Маска і крытыкуюць яго
Па тэме
Twitter блакуе журналістаў, якія пішуць пра Маска і крытыкуюць яго

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.