Twitter запусціў шыфраванне паведамленняў, але толькі для платных падпісчыкаў

Пакуль карыстальнікі могуць адпраўляць у зашыфраваным выглядзе толькі тэкст і спасылкі. Пазней дададуць мультымедыя і падтрымку групавых чатаў.

Пакінуць каментарый

Функцыя цяпер даступная верыфікаваным карыстальнікам з падпіскай Twitter Blue і профілям, афіляваным з бізнэс-акаўнтамі кампаній. Кіраўнік кампаніі Ілан Маск заявіў, што не трэба давяраць шыфраванню цалкам, бо інструмент знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі.

Цяпер зашыфраванае паведамленне можна адправіць толькі аднаму атрымальніку, яно можа ўтрымліваць толькі тэкст або спасылку. Пазней распрацоўшчыкі плануюць дадаць падтрымку групавых гутарак і адпраўку мультымедыя. Для стварэння сакрэтнага чата трэба націснуць пераключальнік у наладах асабістых паведамленняў.

Twitter будзе шыфраваць паведамленні і дадасць галасавыя і відэазванкі
Па тэме
Twitter будзе шыфраваць паведамленні і дадасць галасавыя і відэазванкі
Twitter пачне выдаляць акаўнты і адбіраць нікнэймы ў неактыўных карыстальнікаў
Па тэме
Twitter пачне выдаляць акаўнты і адбіраць нікнэймы ў неактыўных карыстальнікаў
Касплэй Twitter: Gmail таксама дадаў сінія птушкі вядомым брэндам
Па тэме
Касплэй Twitter: Gmail таксама дадаў сінія птушкі вядомым брэндам

Читать на dev.by