Twitter звольніў палову супрацоўнікаў. Гэта 3750 чалавек

Кампанія звольніла 50% супрацоўнікаў, пра гэта заявіў кіраўнік Twitter Ілан Маск на сустрэчы з інвестарамі.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак CNBC, звальненне паловы супрацоўнікаў сацсеткі пацвердзіў кіраўнік аддзела бяспекі кампаніі Ёэль Рот. Такім чынам Маск спрабуе знізіць выдаткі на бізнэс, за які ён пераплаціў, купіўшы Twitter. «На жаль, у кампаніі няма выбару, бо яна губляе больш за $4 мільёны на дзень», — напісаў Маск у Twitter з нагоды звальненняў. Бізнэсовец адзначыў, што кожнаму звольненаму была прапанаваная трохмесячная выхадная дапамога, што на 50% больш за патрэбнае паводле закону.

Раней пра планы масавых звальненняў паведамлялі Bloomberg і Financial Times. Паводле звестак агенцтва, раніцай 4 лістапада супрацоўнікі Twitter пачалі атрымліваць па электроннай пошце лісты наступнага зместу: «Сёння ваш апошні працоўны дзень у кампаніі». Звольненыя працаўнікі прэвентыўна падалі калектыўны пазоў, сцвярджаючы, што кампанія дзейнічае занадта хутка, звальняючы іх без папярэджання ў парушэнне федэральнага і каліфарнійскага заканадаўства.

Ёэль Рот адзначыў, што сярод звольненых апынуліся 15% супрацоўнікаў падраздзялення, якое адказвае за прадухіленне распаўсюджвання дэзынфармацыі і шкоднага кантэнту. Рот падкрэсліў, што магчымасці мадэрацыі кантэнту засталіся ў сіле. Аднак шэсць былых супрацоўнікаў кампаніі паведамілі NBC, што звальненні закранулі каманды, якія адказваюць за абарону платформы ад дэзынфармацыі, перад выбарамі ў Кангрэс. Маск паспяшаўся ўсіх супакоіць, заявіўшы, што «цвёрдая прыхільнасць Twitter мадэрацыі кантэнту застаецца абсалютна нязменнай».

Кампанія Маска пачала выпрабаванні высакахуткаснай транспартнай сістэмы Hyperloop
Па тэме
Кампанія Маска пачала выпрабаванні высакахуткаснай транспартнай сістэмы Hyperloop
Bloomberg: Маск плануе звольніць палову супрацоўнікаў Twitter і забараніць аддаленую працу
Па тэме
Bloomberg: Маск плануе звольніць палову супрацоўнікаў Twitter і забараніць аддаленую працу
12-гадзінныя патагонкі і спісы на звальненне: супрацоўнікі Twitter расказалі пра новыя парадкі пры Маску
Па тэме
12-гадзінныя патагонкі і спісы на звальненне: супрацоўнікі Twitter расказалі пра новыя парадкі пры Маску

Читать на dev.by