Тысячы СEO прызналіся, што ШІ не дае таго, чаго яны чакалі
У канцы 1980-х эканаміст і нобелеўскі лаўрэат Роберт Солаў заўважыў дзіўную рэч: камп’ютары ўжо паўсюль, але ў статыстыцы прадукцыйнасці іх не відаць. Нягледзячы на тэхналагічны прарыў 1960-х, рост прадукцыйнасці ў ЗША запаволіўся — з 2,9% у 1948–1973 гадах да 1,1% пасля 1973-га. Гэтая з’ява атрымала назву «парадокс Солаў». Праз амаль 40 гадоў эканамісты зноў гавораць аб тым жа, але ўжо ў дачыненні да штучнага інтэлекту, піша Fortune.

З аднаго боку, ШІ актыўна абмяркоўваюць і ўкараняюць. У перыяд з верасня 2024 па 2025 год 374 кампаніі з індэкса S&P 500 узгадвалі яго ў справаздачнасці, часцей за ўсё — у пазітыўным ключы.
Але дадзеныя паказваюць, што гэта пакуль амаль не ўплывае на рэальныя паказчыкі бізнесу. Даследаванне Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў сярод 6 тысяч топ-менеджараў у ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Аўстраліі паказала, што каля дзвюх трацін кампаній выкарыстоўваюць ШІ, але ў сярэднім — толькі прыкладна 1,5 гадзіны на тыдзень. 25% увогуле не выкарыстоўваюць AI на працы. Амаль 90% кампаній не бачаць уплыву ШІ ні на занятасць, ні на прадукцыйнасць за апошнія тры гады.
Пры гэтым чаканні застаюцца высокімі: кіраўнікі прагназуюць рост прадукцыйнасці на 1,4% і выпуску — на 0,8% у найбліжэйшыя тры гады.
Абяцанні і чаканні не супадаюць з рэальнасцю
Раннія даследаванні малявалі значна больш аптымістычную карціну. Напрыклад, эксперыменты Масачусетскага тэхналагічнага інстытута паказвалі, што ШІ можа павышаць прадукцыйнасць асобных работнікаў амаль на 40%.
Але на ўзроўні эканомікі гэты эфект пакуль не праявіўся. Галоўны эканаміст Apollo Торстэн Слок наўпрост паўтарыў формулу Солаў: «ШІ ёсць паўсюль — акрамя макраэканамічнай статыстыкі». Па яго словах, тэхналогіі не відаць ні ў дадзеных па занятасці, ні ў прадукцыйнасці, ні нават у інфляцыі. Пры гэтым інвестыцыі ў ШІ велізарныя.
Ацэнкі эфекту ад ШІ моцна разыходзяцца. Напрыклад, даследаванне Федрэзерва Сент-Луіса зафіксавала +1,9% да назапашанай прадукцыйнасці з моманту з’яўлення ChatGPT. Больш асцярожная ацэнка MIT — усяго +0,5% у найбліжэйшыя 10 гадоў. Нобелеўскі лаўрэат Дарон Аджэмаглу адзначаў, што гэта лепш, чым нуль, але значна сціплей абяцанняў індустрыі.
Паралельна расце скепсіс сярод работнікаў. Па дадзеных ManpowerGroup, рэгулярнае выкарыстанне ШІ ў 2025 годзе вырасла на 13%, але давер да тэхналогіі ўпаў на 18%.
Кампаніі сцвярджаюць, што ШІ павышае прадуктыўнасць. Супрацоўнікі так не лічаць
Адна з прычын — павольнае і павярхоўнае ўкараненне. Кампаніі выкарыстоўваюць ШІ кропкава і пакуль не перабудоўваюць працэсы цалкам. Акрамя таго, бізнес не спяшаецца замяняць людзей. У IBM, напрыклад, наадварот плануюць павялічыць набор маладых спецыялістаў, каб не страціць кадравы рэзерв кіраўнікоў у будучыні.
Гісторыя паказвае, што эфект можа прыйсці з затрымкай. Пасля дзесяцігоддзяў слабага росту ІТ-рэвалюцыя ўсё ж дала ўсплёск прадукцыйнасці ў 1990-я і ў пачатку 2000-х.
Некаторыя эканамісты лічаць, што падобны пералом можа адбывацца ўжо зараз. Па ацэнцы прафесара Стэнфарда Эрыка Брыньёльфсана, прадукцыйнасць у ЗША магла вырасці на 2,7% за мінулы год, паколькі кампаніі пераходзяць ад інвестыцый у ШІ да яго рэальнага выкарыстання. Эканаміст Мохамед Эль-Эрыан таксама адзначае разрыў паміж ростам ВУП і занятасці — прыкмету таго, што тэхналогіі пачынаюць уплываць на эфектыўнасць.
Што будзе далей
Адзін з магчымых сцэнараў — так званая «J-крывая»: спачатку эфект ад тэхналогій амаль незаўважны ці нават адмоўны, а затым пойдзе рэзкі рост.
Але ёсць і адрозненне ад мінулых тэхналагічных хваль: сёння ШІ развіваецца ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, што хутка зніжае цэны на інструменты. Прычым сама па сабе тэхналогія не гарантуе прыбытку: ключавы фактар — тое, як кампаніі яе прымяняюць. Як адзначаюць эканамісты, асноўная каштоўнасць ствараецца не прадуктам, а яго ўкараненнем у рэальныя бізнес-працэсы. Пакуль гэты этап толькі пачынаецца.
Если производительность измерять в показателях бизнеса, то с чего бы ей расти даже при самой расчудесной новой технологии? На неё скорее влияет "производительность" потребления.
Я раньше производил 1 телевизор в минуту стоимостью 5 тыс. баксов, а благодаря волшебной роборуке стал производить 10 стоимостью 500 баксов каждый. Выросла ли производительность? Если рынку не нужны 9 дополнительных телевизоров в минуту, то в деньгах даже просела.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.