У айцішных стартапаў у Даліне папулярная фішка — хадзіць без абутку

Супрацоўнік ШІ-стартапа Cursor Бэн Ланг нядаўна размясціў у X два фотаздымкі з офіса, хоць яны больш падобныя на ўваход у чыйсьці дом, дзе збіраецца вечарына. На здымках адлюстраваны доўгія паліцы з абуткам супрацоўнікаў.

1 каментарый

Табуны абутку Ланг сфатаграфаваў у офісах стартапа ў Сан-Францыска. У іншым пасце ён дадаў, што пакуль яму даводзілася працаваць толькі ў стартапах з такой — «басанож» — палітыкай, напрыклад у Notion. І пацікавіўся, у каго яшчэ ў кампаніях прынята разувацца. Далей ён апублікаваў спіс з 25 такіх кампаній.

Да абмеркавання далучыліся кіраўнікі розных стартапаў. Фаўндар марыхуаннага софтвернага стартапа Flowhub адзначыў, што ў іх таксама не носяць абутак. І штаны. Але шорты трэба апранаць абавязкова.

Сузаснавальнік моўнай праграмы Speak таксама сказаў, што ў іх ужо шмат гадоў так робяць. У каментарыі Business Innsider там адзначылі, што нават даюць новым супрацоўнікам грошы на тапачкі.

Некаторыя карыстальнікі X не былі ў захапленні ад такіх парадкаў — у асноўным з-за таго, які, напэўна, у такіх офісах стаіць водар. А іншыя падтрымалі ідэю. Ланг дадаў, што на ўваходзе ў кампаніі можна ўзяць бахілы ці тапачкі.

Business Insider яшчэ ў 2019 годзе пісаў, што звычка хадзіць басанож стала часткай дрэс-кода ў некаторых айцішнікаў разам з талстоўкамі, майкамі і джынсамі. Гэта звязвалася з тым, што дома ў некаторых фаўндараў стартапаў было прынята хадзіць без абутку.

Маладыя фаўндары з Крамянёвай даліны адмаўляюцца ад алкаголю. Здагадайцеся, навошта
Па тэме
Маладыя фаўндары з Крамянёвай даліны адмаўляюцца ад алкаголю. Здагадайцеся, навошта

Читать на dev.by