У Apple грандыёзныя планы па выпуску новых AirPods. Іх могуць паказаць ужо восенню

Падрадчыкі кампаніі пачалі зборку бесправадных навушнікаў наступнага пакалення. Навінка можа выйсці на рынак у верасні або кастрычніку гэтага года.

1 каментарый

Паводле даных Bloomberg, у Apple маштабныя планы па выпуску гаджата: дэбютная партыя будзе самай буйной у гісторыі навушнікаў гэтай серыі — ад 25 да 30 мільёнаў прылад. Такім чынам, новыя AirPods маюць замяніць папярэднікаў другога і трэцяга пакаленняў. Больш прасунутая мадэль AirPods Pro запланаваная на наступны год, яна можа абзавесціся маленечкімі камерамі, якія будуць аналізаваць абстаноўку для большай адаптацыі працы гаджата.

Навушнікі будуць прадавацца ў двух версіях: B768 (E) для пачатковага цэнавога дыяпазону і B768(M) для сярэдняга цэнавога дыяпазону. Апошняя мадэль будзе падтрымліваць тэхналогію актыўнага шумапрыглушэння, мець кампактныя дынамікі для функцыі Find My і зарадны порт USB-C. Інсайдары паведамляюць, што новая iOS 18 дадасць слухаўкам функцыю слыхавога апарата і праграмны тэст для праверкі слыху.

Bloomberg: Apple хоча дадаць AI-мадэль Gemini у iPhone
Па тэме
Bloomberg: Apple хоча дадаць AI-мадэль Gemini у iPhone
Apple заплатит полмиллиарда долларов за то, что Кук обманул акционеров
По теме
Apple заплатит полмиллиарда долларов за то, что Кук обманул акционеров
Apple купила еще один стартап, чтобы добавить ИИ в iPhone
По теме
Apple купила еще один стартап, чтобы добавить ИИ в iPhone

Читать на dev.by