У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі першыя крыптабанкі
У Беларусі зарэгістравалі два першыя крыптабанкі. Пра вынікі пасяджэння Наглядальнага савету ПВТ, якое адбылося 28 верасня, паведамляе Office Life.

Галоўнай тэмай мерапрыемства быў запуск працы і рэгістрацыя першых у Беларусі крыптабанкаў. Паводле прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, гэтаму папярэднічала больш як паўгода актыўнай нарматворчай працы. Кіраўнік Наглядальнага савету ПВТ Ганна Рабава адзначыла, што спачатку такія кампаніі з’яўляюцца як рэзідэнты парку, а пасля праходзяць акрэдытацыю на баку Нацбанка. Напоўніцу запрацаваць крыптабанкі змогуць толькі пасля ўключэння ў рэестр рэгулятара.
Кампаніі, якія сталі крыптабанкамі, пакуль не названыя. Але першы намеснік Рабавай Дзмітрый Калечыц сказаў, што гаворка ідзе пра вядомых гульцоў на крыптарынку краіны. Паводле яго, гэта вельмі станоўчы эвалюцыйны крок, які дазволіць зблізіць традыцыйныя фінансы і крыптасферу. Ён дадаў, што кампаніі, якія вырашылі стаць крыптабанкамі, зрабілі вялікую працу: сфарміравалі прафесійныя каманды і ІТ-архітэктуру, прайшлі тэхнічныя і юрыдычныя аўдыты.
Пра тое, што ўжо гэтай восенню ў Беларусі можа з’явіцца першы крыптабанк, нядаўна распавядаў сузаснавальнік WhiteBird Сяргей Чэрачэнь. Тады ён пацвердзіў, што ягоная кампанія плануе першай запусціць у краіне крыптабанк. Паводле яго, такія планы былі яшчэ мінімум у сямі каманд.
Указ «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)» быў падпісаны 16 студзеня. Афіцыйна ствараць крыптабанкі ў Беларусі стала магчымым з 18 ліпеня.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.