Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Беларусі рыхтуюць да запуску нацыянальную спадарожнікавую ТВ-платформу tuta TV

Платформу развівае брэнд BELINTERSAT, яна павінна паўнавартасна запрацаваць у 2027 годзе. Праект перш за ўсё арыентаваны на жыхароў невялікіх населеных пунктаў, дачных кааператываў, садовых таварыстваў ды іншых тэрыторый, дзе абмежаваныя магчымасці наземнай тэлекам-інфраструктуры, піша БЕЛТА.

1 каментарый

«Асноўная наша задача — прадаставіць якасны тэлевізійны прадукт у любым рэгіёне Беларусі. Там, дзе няма магчымасці падключыць кабельнае тэлебачанне ці хуткі інтэрнэт, спадарожнікавая тэхналогія дазваляе эфектыўна вырашыць гэтую праблему», — расказаў кіраўнік праекта tuta TV, начальнік наземнага комплексу кіравання BELINTERSAT Алег Вінярскі.

Адной з галоўных асаблівасцей tuta TV стане фокус на айчынным кантэнце. У базавы пакет увойдуць агульнадаступныя беларускія каналы, а іх вяшчанне будзе ісці ў HD-якасці.

Але платформа не абмяжуецца толькі дзяржканаламі — іх разбавіць забаўляльны, кінематаграфічны, спартыўны, дзіцячы і музычны кантэнт. З замежных каналаў дададуць толькі тыя, якія афіцыйна дазволеныя да трансляцыі ў Беларусі.

Праект арыентаваўся на запыты аўдыторыі. Для фарміравання сеткі вяшчання распрацоўшчыкі правялі маштабнае даследаванне сярод жыхароў рэгіёнаў Беларусі. У будучыні пакет каналаў можа быць пашыраны на аснове рэгулярнага аналізу пераваг гледацкай аўдыторыі.

Праект базіруецца на рэсурсах нацыянальнага геастацыянарнага спадарожніка сувязі BELINTERSAT-1. З 2023 года кампанія распаўсюджвае агульнадаступны пакет тэлеканалаў для юрыдычных асоб і кабельных аператараў. Для працы з фізічнымі асобамі была створана новая праграмна-апаратная база: мадэрнізаваны тэлепорт, падрыхтаваны абанентскія прымачы і ўкаранёна сістэма ўмоўнага доступу (кадзіравання).

Для падключэння карыстальніку спатрэбяцца спадарожнікавая талерка і спецыяльная прыстаўка. Аформіць заяўку можна будзе праз асабісты кабінет, а атрымаць камплект абсталявання — праз партнёрскія сеткі або паштовую дастаўку.

Цяпер платформа праходзіць фінальнае абкатванне, каб сінхранізаваць працу софту, плацёжных сістэм і тэхпадтрамння да таго, як пачнуцца масавыя падключэнні. Падключыцца да tuta TV змогуць усе жадаючыя, у тымгарадскіх жыхароў, але прыярытэтам будуць рэгіёны са слабай наземнай інфраструктурай.

Беларусы цяпер могуць запісацца ў ліст чакання, каб «злавіць білет» на загружаныя аўтобусныя рэйсы

Па тэме

Расійская кампанія, з якой Мінсувязі хоча сумесны аналаг Starlink, не змагла вывесці на працоўную арбіту ніводнага спадарожніка з новай партыі

Чытайце таксама
Беларусь робіць звышвысокадакладны спадарожнік з Расіяй

У Беларусі можа з'явіцца спадарожнікавая сувязь (не, тут не пра Starlink)

Тэхналагічны суверэнітэт — але «агульны»: у Беларусі стане даступны расейскі сервіс спадарожнікавай сувязі
Тэхналагічны суверэнітэт — але «агульны»: у Беларусі стане даступны расейскі сервіс спадарожнікавай сувязі
Тэхналагічны суверэнітэт — але «агульны»: у Беларусі стане даступны расейскі сервіс спадарожнікавай сувязі
У Беларусі рыхтуюць да запуску нацыянальную спадарожнікавую ТВ-платформу tuta TV
У Беларусі рыхтуюць да запуску нацыянальную спадарожнікавую ТВ-платформу tuta TV
У Беларусі рыхтуюць да запуску нацыянальную спадарожнікавую ТВ-платформу tuta TV
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

А можно ли на видеобел сделать онлайн трансляцию всех каналов без ограничения по регионам и опубликовать видео-архив всех передач за последние 30 лет?