У Беларусі стартаваў праект па лічбавізацыі перасоўнага гандлю
Жыхарам вёсак цяпер будуць папросту рассылаць пуш-апавяшчэнні аб тым, калі да іх прыедзе аўталаўка.
Жыхарам вёсак цяпер будуць папросту рассылаць пуш-апавяшчэнні аб тым, калі да іх прыедзе аўталаўка.
Жыхарам вёсак цяпер будуць папросту рассылаць пуш-апавяшчэнні аб тым, калі да іх прыедзе аўталаўка.
Як піша ў сябе ў тэлеграме Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, праект па цыфравізацыі гандлю на сяле пачалі рэалізоўваць у Гродзенскай вобласці.
Сервіс, які пакуль знаходзіцца ў распрацоўцы, аўтаматызуе інфармаванне сельскіх жыхароў пра працу аўталавак. Карыстальнікам будуць прыходзіць апавяшчэнні пра планаваны час прыбыцця аўталаўкі, магчымых затрымках, новых маршрутах і змяненні расклада руху. Новы функцыянал дапоўніць экасістэму сервісаў платформы «Разумны горад (рэгіён)».
Праект накіраваны на выкананне патрабаванняў Аляксандра Лукашэнкі якасна і бесперабойна абслугоўваць вяскоўцаў. Яго зацвердзіла Мінсувязі.
Адзначаецца, што дзяржаве новая ініцыятыва дазволіць кантраляваць выкананне сацыяльных стандартаў у рэжыме рэальнага часу, аб’ектыўна ацэньваць эфектыўнасць працы суб’ектаў гандлю на сяле і ахапіць усе аддаленыя населеныя пункты. Бізнес жа зможа аўтаматычна выбудоўваць і аптымізаваць лагістычныя маршруты, а таксама скараціць прастой і халасты прабег тэхнікі.
Новы сервіс стане даступны насельніцтву Гродзенскай вобласці да канца 2027 года. Пазней яго пашыраць на ўсю краіну.


Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Любое транспортное приложение с расписанием и GPS трекингов в реальном времени - я вам что, шутка какая-то?