У Flo ўжо 70 млн актыўных карыстальнікаў на месяц. Гурскі пахваліўся поспехамі

CEO Flo Health Зміцер Гурскі падзяліўся ў лінкедзіне апошнімі вынікамі праграмы. У ліпені ў Flo рэкордная колькасць усталёвак — 7,4 млн, а агульная колькасць актыўных карыстальнікаў «большая за насельніцтва Вялікабрытаніі».

2 каментарыя

«Flo дасягнула трох значных вынікаў», — напісаў Гурскі. Вось яны:

  • «70 млн актыўных карыстальнікаў на месяц (MAU). Гэта больш за насельніцтва такіх краін, як Вялікабрытанія, Францыя ці Італія. Flo — самая папулярная праграма ў свеце ў катэгорыі „Здароўе і фітнэс“.  За апошнія 12 месяцаў колькасць актыўных карыстальнікаў Flo павялічылася больш як на 14 млн. 
  • 5 млн платных падпісчыкаў. Рост — 55% за год.
  • 7,4 млн новых усталёвак у ліпені, што з’яўляецца нашым рэкордам за ўвесь час. Flo расла і працягвае расці ў асноўным арганічна, з дапамогай сарафаннага радыё».
Flo прыцягвае $200 млн. Кампанія нарэшце аднарог!
Па тэме
Flo прыцягвае $200 млн. Кампанія нарэшце аднарог!
Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху, які пачынаўся ў Мінску
Па тэме
Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху, які пачынаўся ў Мінску

Читать на dev.by