Google меў чатбот накшталт ChatGPT два гады таму. Яму не далі развіцца

В ближайшее время Google откроет доступ к фирменному чатботу Bard, Набліжэйшым часам Google адкрые доступ да фірмовага чатбота Bard, які цяпер узмоцнена тэсціруюць супрацоўнікі кампаніі ў спробе дагнаць OpenAI і Microsoft. Як піша Wall Street Journal, некалькі гадоў таму два экс-інжынеры тэхнагіганта зрабілі такі чатбот і прасілі выпусціць яго на рынак, але праекту не далі зялёнага святла.

1 каментарый

Прыкладна ў 2018 годзе даследчык Google Даніэль Дэ Фрэйтас пачаў працаваць над іншым АІ-праектам па стварэнні дыялогавага бота, які імітаваў чалавечае маўленне. Пазней да яго далучыўся інжынер з АІ-падраздзялення Google Ноам Шазір.

Чатбот называўся Meena і мог размаўляць на філасофскія тэмы, абмяркоўваць тэлевізійныя перадачы, генераваць жарты. Паводле слоў іх былых калегаў, распрацоўшчыкі верылі, што праект кардынальна зменіць тое, як людзі шукаюць інфармацыю ў сеціве.

Але іх памкненні запусціць бот, які яны перайменавалі ў LaMDA і які лёг у аснову Bard, сутыкнуліся з перашкодамі. Кіраўніцтва палічыла, што ён не адпавядае яе стандартам у галіне бяспекі і празрыстасці АІ. Шматлікія спробы вынесці чатбот на суд іншых даследчыкаў, дадаць дыялогавую функцыю ў Google асістэнта і адкрыць дэма-версію для шырокай аўдыторыі былі спыненыя.

Google хоча ўбудаваць АІ ва ўсе ключавыя прадукты
Па тэме
Google хоча ўбудаваць АІ ва ўсе ключавыя прадукты

Расчараваныя распрацоўшчыкі сышлі з кампаніі пры канцы 2021 года і запусцілі сваю кампанію, нягледзячы на тое, што застацца і працягнуць працу над чатботом іх прасіў асабіста гендырэктар Сундар Пічаі. Кампанія называецца Character.Ai, нядаўна яна выпусціла чатбот, які можа імітаваць розных персанажаў і асоб.

Супраціў Google некаторым АІ-распрацоўкам звязаны не толькі з этычным бокам і перадузятасцямі, якія могуць перавандраваць у чатбот з навучальных датасэтаў. Кампанія пераймаецца рэпутацыяй, якая можа пацярпець у выпадку няўдачы сырога прадукту на рынку. 

Google стане радзей раздаваць павышэнні на менеджарскія пазіцыі
Па тэме
Google стане радзей раздаваць павышэнні на менеджарскія пазіцыі
OpenAI перавабіла каля сотні працаўнікоў Google і Meta. Гэта амаль палова яе штату
Па тэме
OpenAI перавабіла каля сотні працаўнікоў Google і Meta. Гэта амаль палова яе штату

Читать на dev.by