Google стане радзей раздаваць павышэнні на менеджарскія пазіцыі
Google папярэдзіла сваіх супрацоўнікаў, што сёлета менш чалавек змогуць разлічваць на прасоўванне па кар’ернай лесвіцы.

Ва ўчорашняй карпаратыўнай рассылцы, якая трапіла ў распараджэнне Insider, гаворыцца, што працэс будзе праходзіць пад кіраўніцтвам менеджараў і ў цэлым будзе такім жа, як раней.
Раней Google ужо замарудзіла найманне, а цяпер плануе менш павышаць да ўзроўню L6 і вышэйшага, ніж раней, калі перажывала бурны рост. На гэтым узроўні ў інжынераў з’яўляюцца лідарскія функцыі. Звычайна такіх супрацоўнікаў Google не наймае з боку і ў іх мусіць быць каля 10 гадоў стажу.
У кампаніі пацвердзілі, што павышэнняў сапраўды стане менш, але адзначылі, што ў супрацоўнікаў на ніжэйшых узроўнях іерархіі перспектывы кар’ернага росту не пацярпяць.
Летась Google увяла новую сістэму перфоманс-рэв’ю, вядомую як GRAD, у рамках якой супрацоўнікі атрымліваюць павышэнні. У адпаведнасці з ёй больш супрацоўнікаў будуць атрымліваць дрэнныя адзнакі і менш — добрыя.
Некалькі месяцаў таму Google скараціла 12 тысяч супрацоўнікаў. Некаторыя інвестары патрабуюць скараціць яшчэ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Всё верно. Индусы такие индусы. Только своих только своих.
Махараджи готовят новую плантацию где будут тушканить кумары.