Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Google узніклі праблемы са скарачэннямі ў Паўднёвай Карэі

Звальненні ў Google закранулі ў тым ліку яе супрацоўнікаў у Паўднёвай Карэі. Але сыходзіць яны не хочуць, і мясцовае заканадаўства на іх баку, піша Korea JoongAng Daily.

4 каментарыя

У Паўднёвай Карэі ў амерыканскага тэхнагіганта каля 800 штатных супрацоўнікаў. Зрабіць паменш ён спрабуе ад мінулага года. Але калі ў ЗША і Вялікабрытаніі ў асноўным практыкуецца прымусовае звальненне (forced resignation), то ў Карэі людзям прапаноўваецца сысці з ініцыятывы працадаўцы (recommended resignation) — і на гэта яны, у большасці выпадкаў, згаджацца не спяшаюцца.

У сеульскім офісе Google такую прапанову прынялі толькі 10 чалавек. Аднак законы азіяцкай краіны забараняюць кампаніям з 5+ супрацоўнікамі ўзяць і проста так адкруціцца ад іх.

Аналагічна дзейнічае працоўная абарона ў Японіі. У кампаніі мусіць быць уважлівая прычына для звальненняў, інакш супрацоўнікі могуць падаць у суд, а кампанія будзе пакараная, напрыклад, штрафам.

Семья бывшего председателя Samsung сбросила акции на $2 млрд чтобы выплатить налог на наследство
Семья бывшего председателя Samsung сбросила акции на $2 млрд, чтобы выплатить налог на наследство
По теме
Семья бывшего председателя Samsung сбросила акции на $2 млрд, чтобы выплатить налог на наследство

Яшчэ мінулага красавіка на фоне росту неспакою праз маштабныя скарачэнні ў амерыканскім ІТ каля 100 гуглераў Паўднёвай Карэі сфармавалі прафсаюз. Арганізацыя збіралася ўкласці з Google пагадненне, каб засцерагчы працоўныя месцы сваіх падапечных. Таксама яна настойвае, каб звальненні праводзіліся не з падачы працадаўцы, а як добраахвотныя (voluntary resignation). У такім выпадку супрацоўнікі могуць разлічваць на выплату ў абмен на дачасны сыход.

На пачатку 2023 года Google скараціла прыкладна 6% глабальнага штату — 12 тысяч чалавек. Яшчэ больш за тысячу страціла працу тут ад пачатку 2024-га, а іх калег чакаюць новыя звальненні.

Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
По теме
Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
Па тэме
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў
У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў
Па тэме
У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Значит закроют офис совсем.

0

так тогда же тоже уволить всех придётся

Anonymous
Anonymous
0

Полное закрытие офиса и layoff части работников - принципиально разные события

table
table Table в Database
0

В начале 2023 года Google сократила примерно 6% глобального штата — 12 тысяч человек. Ещё более тысячи потеряли работу здесь с начала 2024-го, а их коллег ждут новые увольнения.

а можно такие данные публиковать не так однобоко? например уволили 12 тысяч, а наняли 13 тысяч.