У iTechArt новая назва і наогул усё – поўны рэбрэндынг

У кампаніі вераць, што новы брэнд пашырыць ейную прысутнасць на рынку.

9 каментарыяў

У iTechArt — новая назва і поўны рэбрэндынг. Цяпер кампанія называецца Vention.

Такую гандлёвую марку iTechArt Group зарэгістравала яшчэ ўлетку 2022 года. Працоўнай назва Vention робіцца ад сённяшняга дня, 16 мая.

У кампаніі цяпер новы вэб-сайт — ventionteams.com, новы дамен электроннай пошты –@VentionTeams замест @iTechArt-Group, а таксама новыя ўліковыя запісы Vention у сацсетках. Сярод супрацоўнікаў аб’яўлены карпаратыўны конкурс на найлепшую публікацыю прома-фота ў сацсетках.

Рэбрэндынг уключае ў сябе таксама новы лагатып, дызайн і пазіцыянаванне. Іх распрацавала брэндынгавае агенцтва Pentagram.

«Мы цалкам пераасэнсоўваем наш брэнд, мадэрнізуем яго так, каб ён лепш адпавядаў нашаму выдатнаму тэхнічнаму досведу», — растлумачыла кампанія супрацоўнікам.

У ІТ-кампаніі таксама выказалі ўпэўненасць, што рэбрэндынг цалкам апраўдае ўкладанні, пашырыўшы ейныя бізнэс-магчымасці і прысутнасць на рынку. Аргумент: найлепшыя ў сваім класе брэнды працуюць у сярэднім на 20% лепш, ніж канкурэнты са слабымі брэндамі, а гатоўнасць купляць і інвеставаць на 60% абумоўленая ўспрыманнем брэнда і толькі на 40% — успрыманнем сэрвісаў.

dev.by запытаў у кампаніі інфармацыю пра выдаткі на рэбрэндынг. Дадамо каментар, як толькі атрымаем.

iTechArt Group/Vention

Займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і кансалтынгам, спецыялізуецца на вэб- і мабільным праграмаванні. Уваходзіла ў топ-500 самых хуткарослых кампаній Амерыкі, паводле версіі Financial Times, а таксама ў топ-500 тэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі, якія развіваюцца хутчэй за ўсіх, паводле версіі Deloitte.

Офісы кампаніі адкрытыя ў 12 краінах. У штаце каля 3,5 тысяч супрацоўнікаў. Станам на 2021 год была другой паводле колькасці супрацоўнікаў у Беларусі пасля EPAM.

Пандэмія, інфляцыя, банкі. CEO iTechArt пра прычыны крызісу ў ІТ
Па тэме
Пандэмія, інфляцыя, банкі. CEO iTechArt пра прычыны крызісу ў ІТ
У другой паводле памеру ІТ-кампаніі Беларусі — вялікія перамены. Што вядома?
Па тэме
У другой паводле памеру ІТ-кампаніі Беларусі — вялікія перамены. Што вядома?
Больш не IBA Group. Як кампаніі сціраюць Беларусь са сваёй гісторыі і брэнда
Па тэме
Больш не IBA Group. Як кампаніі сціраюць Беларусь са сваёй гісторыі і брэнда
Звольнілі, паклікалі ў польскі офіс — і зноў звольнілі. Крызіс у двух актах
Па тэме
Звольнілі, паклікалі ў польскі офіс — і зноў звольнілі. Крызіс у двух актах
iTechArt пакуль не наймае ва ўсіх офісах. І адпусціць частку супрацоўнікаў
Па тэме
iTechArt пакуль не наймае ва ўсіх офісах. І адпусціць частку супрацоўнікаў

Читать на dev.by