У Microsoft цяпер два CEO: першы зарабляе грошы, другі развівае ШІ
Кампанія абвесціла аб прызначэнні Джадсана Альтхофа, сённяшняга дырэктара па камерцыі і выканаўчага віцэ-прэзідэнта кампаніі, на пасаду генеральнага дырэктара камерцыйнага бізнесу.
Як патлумачылі ў Microsoft, рашэнне звязана з маштабнай перабудовай арганізацыі ва ўмовах «тэктанічнага зруху» у сферы штучнага інтэлекту, пра які раней казаў генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла.
У новым статусе Альтхоф будзе кіраваць продажамі, маркетынгам і аперацыямі, аб’ядноўваючы каманды для больш шчыльнага ўзаемадзеяння з кліентамі. Ён таксама ўзначаліць новы камерцыйны савет кіраўнікоў, куды ўвойдуць прадстаўнікі інжынерных, фінансавых і аперацыйных падраздзяленняў кампаніі.
«Нам трэба скараціць дыстанцыю паміж тым, што патрабуецца кліентам, і тым, як мы гэта падаём», — адзначыў Надэла ў звароце да супрацоўнікаў. Па яго словах, рэарганізацыя дазволіць яму і інжынерным лідарам сканцэнтравацца на прыярытэтных тэхнічных напрамках: развіцці дата-цэнтраў, архітэктуры сістэм, навуковых даследаваннях у галіне ШІ і прадуктовых інавацыях.
Альтхофф працуе ў Microsoft з 2013 года і апошнія дзевяць гадоў узначальваў глабальную арганізацыю продажаў. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны блок Microsoft Customer and Partner Solutions (MCAPS), які стаў ключавым драйверам росту кампаніі.
Читать на dev.by