У польскім Агенцтве інвестыцый і гандлю ператрусы праз праграму PBH

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро праводзіць ператрус у польскім агенцтве інвестыцый і гандлю (PAIH). Гэта звязана з расследаваннем магчымага злоўжывання ў галіне легалізацыі замежнікаў у Польшчы па праграме PBH. Сілавікоў у PAIH накіравала Камісія па расследаванні візавага скандалу, піша warszawa.tvp.pl.

36 каментарый

Прадстаўнік PAIH Марцін Грачык, каментуючы інфармацыю пра ператрус, паведаміў, што «агенцтва праяўляе адкрытасць, гатоўнасць да супрацоўніцтва і дае дакументы».

Праграма PBH была заснаваная ў верасні 2020 года з мэтай прыцягнення ў Польшчу ІТ-спецыялістаў і кампаній з Беларусі, а затым распаўсюдзілася на такія краіны, як Грузія, Расія, Украіна, Малдова і Арменія.

На фоне перадвыбарнай кампаніі ў Польшчы пры канцы лета 2023 года разгарэўся візавы скандал. Польскія медыя пісалі пра ўдзел у ім МЗС краіны і кампаніі VFS Global, праз сайт якой праходзіла рэгістрацыя слотаў на польскія візы. Перш за ўсё аферы шукалі ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу, але Беларусь таксама замяшаная.

26 студзеня гэтага года Польшча перастала выдаваць беларусам візы РВН. На думку МЗС Польшчы, візы па праграме «Poland. Business Harbour» часта выкарыстоўваліся «для мэт, несумяшчальных з яе прызначэннем». Улады лічаць, што ў рамках РВН «абсалютна бескантрольна былі ўвезеныя ад 50 да 90 тысяч замежнікаў».

Спецыяльна створаная камісія па расследаванні візавага скандалу збіраецца да красавіка расследаваць «злоўжыванні, халатнасць і хібы» пры легалізацыі знаходжання замежнікаў у Польшчы, і нават вылічыць нелегалаў.

PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
Па тэме
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
Что теряют айтишники из-за блокировки программы PBH. Разбирались
По теме
Что теряют айтишники из-за блокировки программы PBH. Разбирались
Почему программу PBH поставили на паузу — объяснил польский МИД
По теме
Почему программу PBH поставили на паузу — объяснил польский МИД

Читать на dev.by