У карыстальнікаў Google Дыска зніклі файлы за некалькі месяцаў
Карыстальнікі Google Дыска заўважылі, што ў іх таямнічым чынам выпарыліся файлы, залітыя ў сховішча за апошнія некалькі месяцаў, у некаторых — за паўгода і больш.

Як піша The Register, праблему ўжо некалькі дзён абмяркоўваюць на прасторах тэхпадтрымкі сэрвісу. Адзін з карыстальнікаў кажа, што ў яго прапала амаль усё, што было загружана на дыск ад мая, спробы аднавіць дакументы не ўвянчаліся поспехам. Хтосьці страціў працоўныя звесткі за паўгода.
Чаму гэта адбылося, невядома. Некаторыя падазраюць праблемы з сінхранізацыяй, праз якія змесціва воблачнага сховішча не абнаўлялася, а таксама з запланаваным Google выдаленнем неактыўных акаўнтаў. Камусьці пашчасціла аднавіць частку інфармацыі праз кэш.
Кампанія ўжо ведае пра праблему і спрабуе разабрацца. Агульная рэкамендацыя для пацярпелых — чакаць, пакуль распрацоўшчыкі што-небудзь прыдумаюць, і нічога не рабіць: не змяняць структуры воблака, не выдаляць і не дадаваць файлаў, а таксама не адключаць акаўнт на настольнай версіі праграмы і не чапаць сістэмнай тэчкі.
Адзін з карыстальнікаў у трэдзе прапанаваў рашэнне, якое дазволіла вярнуць прапажу, але не факт, што яно бяспечна спрацуе для ўсіх.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.