У карыстальніка Coinbase скралі ўсе ашчаджанні. Кампанія кажа, што гэта яго праблемы

Акаўнт карыстальніка Coinbase — найбуйнейшай крыптабіржы ў ЗША — быў узламаны, а ўсе грошы выведзеныя. Цяпер мужчына спрабуе атрымаць свае $96 тысяч праз суд, але кампанія адмаўляецца прызнаваць віну, піша Bloomberg.

1 каментарый

Жыхар штата Нью-Ёрк Джарэд Фергюсан сцвярджае, што мінулага мая атрымаў ад аператара эсэмэску наконт запыту на змену ўладальніка SIM-карты, якога не рабіў. А калі наступнага дня аднавіў сэрвіс на сваім айфоне з новай сімкі, то выявілася, што з ягонага акаўнта на Coinbase знікла амаль усё назапашанае ім за сваё жыццё.

Фергюсан лічыць, што паводле закону Coinbase мае адказваць за несанкцыянаваныя аперацыі па вывадзе сродкаў. Аднак кампанія адмовілася выплачваць кампенсацыю, аргументаваўшы гэта тым, што пра бяспеку пароляў, кодаў для двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, сваіх электронных скрынь і гаджатаў ён мусіць клапаціцца сам.

Пазоў быў пададзены ў панядзелак у федэральны суд у Сан-Францыска. Фергюсан абвінавачвае Coinbase у тым, што яе працэдуры забеспячэння бяспекі не дазваляюць выявіць і прадухіліць «відавочна ашуканскія і несанкцыянаваныя транзакцыі». Невядомыя абчысцілі акаўнт менш як праз 8 гадзін па тым, як змянілі пароль, з новай прылады і з чужога IP-адраса.

SOFTSWISS з беларускімі каранямі назвалі найлепшай крыптакампаніяй года
Па тэме
SOFTSWISS з беларускімі каранямі назвалі найлепшай крыптакампаніяй года
Хакеры з Беларусі сцвярджаюць, што скралі даныя Падатковай службы ЗША
Па тэме
Хакеры з Беларусі сцвярджаюць, што скралі даныя Падатковай службы ЗША

Читать на dev.by