У Расіі сталі часцей збіраць ПК замест куплі гатовых, а бізнэс да апошняга рамантуе заходнюю тэхніку

«Известия» са спасылкай на справаздачу кампаніі-партнёра некалькіх вытворцаў электронікі пішуць, што ў Расіі ўпершыню ад канца 1990-х гадоў вырас попыт на настольныя камп’ютары, сабраныя саматужным спосабам у крамах электронікі і ў дробных майстэрнях.

3 каментарыя

20% настольных ПК, прададзеных у Расіі ў 2023 годзе, не належалі якому-небудзь брэнду, а былі сабраныя проста ў краме або на радыёрынку на патрабаванне заказчыка і часцяком — з прынесеных ім запчастак. Для параўнання: у 2022 годзе такія прылады займалі толькі 11% рынку. Продажы камп’ютараў такога тыпу за год выраслі больш як удвая — прыкладна да 260 тысяч штук.

Эксперты лічаць, што попыт на камп’ютары саматужнай зборкі падскочыў пасля сыходу з Расіі буйных сусветных вытворцаў. Акрамя таго, такія прылады каштуюць прыкладна на 10% танней за прадукцыю вядомых брэндаў, плюс можна замовіць мадэль, цалкам адпаведную патрэбам і бюджэту заказчыка. У якасці яшчэ адной прычыны павышэння попыту на зборку ПК замест куплі гатовага аналітыкі называюць развіццё геймінгу ў Расіі. 

Расійскі «Яндэкс» прададзены за $5+ млрд. Каціроўкі абваліліся на навінах
Па тэме
Расійскі «Яндэкс» прададзены за $5+ млрд. Каціроўкі абваліліся на навінах

Паводле звестак «Авіта», за мінулы год продажы камп’ютараў, сабраных прыватнымі асобамі, выраслі на 66% у параўнанні з 2022 годам. Сярэдняя цана такога ПК у 2023 годзе складала 40 тысяч RUB ($430). На Wildberries доля самастойна сабраных ПК у 2023 годзе вырасла на 30% адносна 2022-га, прычым попыт ствараюць як прыватныя карыстальнікі, так і зборшчыкі. Таксама адзначаны рэзкі попыт на камплектуючыя — іх продажы летась выраслі на 40%.

Між тым «Камерсант» са спасылкай на ўдзельнікаў рынку піша пра пяціразовы рост попыту на рамонт кампанентаў для замежных сервераў і сістэм захоўвання даных. Найбольш запатрабаваны рамонт тэхнікі Nvidia, HPE, Supermicro і шэрагу іншых кампаній, якія не маюць афіцыйнай падтрымкі і не пастаўляюць камплектуючыя ў Расію. І хоць бізнэс не спяшаецца адмаўляцца ад заходніх рашэнняў на карысць мясцовых, эксперты не бачаць у гэтага сегмента вялікіх перспектыў і лічаць, што «давер да расійскіх вытворцаў будзе паступова расці».

В России взлетел спрос на программы trade-in и б/у устройства
По теме
В России взлетел спрос на программы trade-in и б/у устройства
В России спрос на подержанные смартфоны вырос в 2,5 раза
По теме
В России спрос на подержанные смартфоны вырос в 2,5 раза

Читать на dev.by