У расійскіх сілавікоў дэфіцыт апаратуры для ўзлому смартфонаў

Расійскія праваахоўнікі сутыкнуліся з дэфіцытам абсталявання для ўзлому смартфонаў, піша РБК са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Праблема абвастрылася пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе на фоне санкцый і сыходу з краіны замежных вытворцаў.

5 каментарыяў

Сярод тых, хто спыніў пастаўкі, напрыклад, ізраільская Cellebrite, швейцарская MSAB і амерыканская Magnet. У Расіі засталіся айчынны «Мабільны крыміналіст», кітайскі Forensic MagiCube і шэраг прадуктаў расійскай кампаніі Elcomsoft.

Кампанія Cellebrite, якая распрацоўвае рашэнні для ўзлому iPhone і Android-смартфонаў, спыніла супрацоўніцтва з беларускімі і расійскімі сілавымі ведамствамі яшчэ ў сакавіку 2021 года без тлумачэння прычын. MSAB афіцыйна не заяўляла пра сыход з Расіі, але ў лютым 2022 года Еўракамісія забараніла экспарт тавараў двайнога прызначэння ў гэтую краіну. Прадукцыя MSAB падпадае пад гэтыя абмежаванні. У траўні 2022 года з Расіі пайшла кампанія BelkaSoft, якая распрацоўвае праграмнае забеспячэнне для лічбавай крыміналістыкі. Яго выкарыстоўвалі многія расійскія спецслужбы і праваахоўныя органы.

Праграмы для здабывання дадзеных з электронных прылад выкарыстоўваюцца, у тым ліку, у рамках крымінальных расследаванняў. З іх дапамогай можна вызначыць, напрыклад, месцазнаходжанне чалавека ў пэўны час або сувязь паміж некалькімі падазраванымі ў адной лакацыі.

Якасных альтэрнатыў замежнаму абсталяванню для ўзлому смартфонаў расійскія сілавікі пакуль не знайшлі. Гэта можа негатыўна ўплываць на хуткасць і якасць расследаванняў, адзначае РБК.

Израильская Cellebrite останавливает продажу Беларуси технологии по взлому мобильников
Па тэме
Израильская Cellebrite останавливает продажу Беларуси технологии по взлому мобильников

Читать на dev.by