У супрацоўнікаў Microsoft у ЗША цяпер неабмежаваны аплачвальны адпачынак

Усе штатныя супрацоўнікі Microsoft у ЗША цяпер могуць браць колькі заўгодна дзён адпачынку. Пра гэта ім паведаміла дырэктарка па персанале кампаніі Кэтлін Хоган. Яе імэйл трапіў у распараджэнне The Verge.

4 каментарыя

«Тое, як, калі і дзе мы працуем, кардынальна змянілася. І па меры нашай трансфармацыі заканамерным крокам стала ўдасканаліць нашую палітыку давання адпачынкаў, зрабіўшы яе гнутчэйшай», — адзначыла Хоган.

Новаўвядзенні набудуць моц 16 студзеня. Ад гэтага часу тым працаўнікам, якіх яны тычацца, будзе больш не трэба лічыць належныя дні адпачынку. Таксама ў Microsoft па-ранейшаму будуць давацца 10 выходных з нагоды дзяржаўных святаў, бальнічныя (гаворка вядзецца як пра фізічнае, так і псіхалагічнае здароўе), а таксама адгулы ў сувязі з выкананнем грамадзянскіх абавязкаў і стратай блізкіх. Тым, у каго засталіся нявыкарыстаныя дні адпачынку, у красавіку выплацяць грашовую кампенсацыю.

На працаўнікоў пагадзіннай аплаты і па-за межамі ЗША радасная навіна не распаўсюджваецца. Microsoft тлумачыць, што ў першым выпадку гэта складана рэалізаваць праз дзейнае ў краіне працоўнае заканадаўства, а ў другім — праз адрозненні правілаў давання адпачынкаў у розных юрысдыкцыях.

Microsoft не першая з тэхнагігантаў, хто ўвёў палітыку неабмежаваных адпачынкаў. Аналагічны падыход ужо дзейнічае ў Salesforce, LinkedIn, Oracle і Netflix.

Microsoft раздаст бонус $1500 всем сотрудникам (кроме самых топов)
По теме
Microsoft раздаст бонус $1500 всем сотрудникам (кроме самых топов)
Криптобиржа дала сотрудникам месяц дополнительного отпуска для «перезарядки»
По теме
Криптобиржа дала сотрудникам месяц дополнительного отпуска для «перезарядки»
Intel прапанавала тысячам супрацоўнікаў сысці ў неаплачвальны адпачынак — або звольніцца
Па тэме
Intel прапанавала тысячам супрацоўнікаў сысці ў неаплачвальны адпачынак — або звольніцца

Читать на dev.by