У старшакласнікаў будзе новы факультатыў. Пра тэхніку і тэхналогіі
Будуць знаёміць у тым ліку з сельгастэхнікай.
Мінадукацыі зацвердзіла новы факультатыў для старшакласнікаў, паведамляе Белта. Ён называецца «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» і разлічаны на 70 гадзін у 10-м класе і 68 гадзін у 11-м.
Анансавана, што факультатыў будзе фармаваць у вучняў «веды аб узроўні развіцця прамысловасці, сучасных тэхналогій, тэхнікі, машынабудавання, энергетыкі, металургіі, архітэктуры і будаўніцтва».
Акрамя гэтага, падлеткаў будуць знаёміць «з пытаннямі прыродакарыстання і аховы прыродных рэсурсаў, сумежных галін, а таксама прызначэннем, сутнасцю, перспектывамі развіцця інжынерных прафесій» і «з тэхнікай для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, дзяржаўнай палітыкай развіцця прамысловага комплексу краіны».
Сярод задач праграмы — «фармаванне базавых тэхналагічных кампетэнцый, развіццё тэхналагічнага мыслення, асноў тэхнаэтыкі і эстэтыкі».
Читать на dev.by