У тэхнакампаній новае патрабаванне да саіскальнікаў. Яно пачынаецца на «вайб»
Тэрмін «вайб-кодынг» абазначае напісанне кода з выкарыстаннем ШІ-інструментаў. Яно з’явілася зусім нядаўна, але ўжо гучыць з кожнага тапка ў Крамянёвай даліне. І кампаніі прыслухоўваюцца. Як адзначае Business Insider, шматлікія кампаніі пачалі прапісваць у вакансіях, што чакаюць ад кандыдатаў досвед вайб-кодынгу або валоданне генератарамі кода на базе ШІ накшталт Cursor і Bolt.
Напрыклад, Visa ў маі выклала тры вакансіі для інжынераў па генератыўным ШІ ў Осціне, у якіх «абавязкова» ўмець карыстацца інструментамі для вайб-кодынгу. Reddit таксама шукае інжынера для распрацоўкі і падтрымкі інтэграцыі з ШІ-інструментамі. Супрацоўнік павінен будзе ўзаемадзейнічаць з вайбкодынгавай супольнасцю, збіраць зваротную сувязь і прасоўваць трэнд.
DoorDash шукае інжынера, які ўмее ў вайб-кодынг, а ІБ-стартап Snyk наогул хоча, каб кандыдат валодаў у ім «глыбокім досведам». Самыя вялікія запыты аказаліся ў стартапа Domu з Y Combinator. У яго наяўнасць вайбкодарскага навыку нават «не абмяркоўваецца», а кандыдаты павінны мінімум палову свайго кода генерыраваць з дапамогай ШІ.
Бігтэхі таксама падхапілі трэнд. СЕА Google Сундар Пічаі распавёў, як навайбкодзіў вэб-старонку, а Amazon вядзе перамовы па інтэграцыі Cursor. Хоць сярод кампаній «Цудоўнай сямёркі» журналісты вакансій з патрабаваннем досведу ў вайб-кодынгу не знайшлі.
Вайбкодэры патрэбныя кампаніям, каб паскорыць стварэнне кода, прататыпаў і прадуктаў — пра такія чаканні ад ШІ-інструментаў кажуць у сваіх вакансіях, напрыклад стрымінг Tubi, Udacity, Visa. У Intuit дазволена адразу некалькі ШІ-інструментаў для праграмавання — тут лічаць, што яны здольныя павысіць хуткасць добрага інжынера аж да 40%. Наўпрост наяўнасць навыку не патрабуюць, але горача вітаюць.
Нягледзячы на імклівы рост трэнду, сеньёраў ён без працы пакуль не пакіне, адзначае BI. Цяпер такі падыход у асноўным дазваляе марнаваць менш часу на нескладаныя задачы.
Читать на dev.by