Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Tesla Model Y адвалілася стырно ў дарозе. Кампанія запатрабавала грошы за рамонт

Карыстальнік Twitter Прэрак Патэл падзяліўся гісторыяй пра тое, як у яго новенькай Tesla Model Y адвалілася стырно, калі ён ехаў з сям’ёй па аўтастрадзе.

Пакінуць каментарый

На шчасце, за імі не было іншых машын, мужчына змог бяспечна спыніць электракар і стаў чакаць эвакуатара. Model Y Патэлу даставілі 24 студзеня — усяго за 6 дзён да інцыдэнту.

Патэл піша, што страціў веру ў Tesla, а сям’я баіцца ездзіць на яе машыне, і папрасіў вярнуць грошы. Цікава, што першапачаткова Tesla запатрабавала з Патэла $104 за рамонт, але потым прыбрала суму з інвойса.

У падобную сітуацыю трапіў уладальнік Tesla Model 3 у 2020 годзе. Ён паспеў праехаць на ёй амаль 550 км, а стырно адвалілася, калі аднойчы ён заязджаў на пад’язную дарожку да дома. Тады кампанія забрала аўто на экспертызу, а ўжо наступнага дня вярнула, шчыльна замацаваўшы стырно, і пацвердзіла, што ў дадзенага асобніка не хапала балта, якім стырно прымацоўваецца да стырнавой калонкі.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што Tesla не адзіны аўтавытворца, чые кліенты сутыкаліся з такім дэфектам — проста казусы з кампаніяй Ілана Маска атрымліваюць больш увагі. У мінулым праз праблемы з фіксацыяй стырна — яно адвальвалася праз тое, што болт быў занадта кароткім або разбоўтваўся, — свае машыны адклікалі Ford і Hyundai.

Tesla абрынулася ў рэйтынгу аўтапілотаў
Tesla абрынулася ў рэйтынгу аўтапілотаў
Па тэме
Tesla абрынулася ў рэйтынгу аўтапілотаў
Tesla пабудуе два заводы за $36 млрд нойме 3 тысячы чалавек
Tesla пабудуе два заводы за $3,6 млрд, нойме 3 тысячы чалавек
Па тэме
Tesla пабудуе два заводы за $3,6 млрд, нойме 3 тысячы чалавек
Рэкламны ролік Tesla пра аўтапілот 2016 года быў пастановачным
Рэкламны ролік Tesla пра аўтапілот 2016 года быў пастановачным
Па тэме
Рэкламны ролік Tesla пра аўтапілот 2016 года быў пастановачным

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.