У Tinder з'явілася VIP-падпіска за $500 на месяц
Tinder запусціў штомесячную падпіску за $500. Распрацоўшчыкі анансавалі яе ў сваім блогу.
Падпіска называецца Tinder Select. Яна прапаноўваецца ў эксклюзіўным парадку прыкладна 1% самых актыўных карыстальнікаў дэйцінг-праграмы.
Tinder Select дае доступ да шэрагу прэміяльных функцый. Напрыклад, уладальнік падпіскі зможа адпраўляць два асабістыя паведамленні на тыдзень іншым карыстальнікам без мэтчу, а іншыя карыстальнікі змогуць бачыць яго профіль, калі ён лайкне іх, нават калі ў іх няма залатой або плацінавай падпіскі.
Каб атрымаць доступ да Tinder Select, трэба адпавядаць шэрагу крытэраў — мець пацверджаную фатаграфію, прадэманстраваць намер завесці адносіны, а таксама мець профіль з чатырма выявамі, пяццю інтарэсамі і біяграфіяй.
Распрацоўшчыкі тэсціравалі VIP-падпіску і збіралі фідбэк цягам апошніх месяцаў. Яна стала адказам на запыт карыстальнікаў, якія шукаюць эфектыўнейшыя спосабы завязаць знаёмствы.
Tinder налічвае 340 млн запамповак і працуе ў 190 краінах свету.
Читать на dev.by