Навукоўцы МІТ стварылі нейрапратэз, які дазваляе плаўна хадзіць і нават танцаваць
Інжынеры Масачусецкага тэхналагічнага інстытута стварылі першы біянічны пратэз галёнкаступнёвага сустава. Ён робіць хаду пацыента натуральнейшай і дазваляе падымацца па лесвіцы і нават танцаваць.
Групы цягліц дзеляцца на дзве: аганісты, якія адказваюць за канкрэтныя дзеянні, і антаганісты, якія здзяйсняюць адваротны рух. Навукоўцы выказалі здагадку, што адсутнасць аганістаў не перашкодзіць аднавіць нервовы сігнал і рэакцыю пратэза, калі счытваць даныя толькі з антаганістаў.
У часе аперацыі на цягліцах антаганістаў ствараюць інтэрфейс для счытвання сігналаў. Затым гэтыя сігналы счытвае пратэз галёнкі, які з дапамогай кантролера дэкадуе і накіроўвае сігналы на маторы галёнкаступнёвы сустаў. Праз зладжаную працу нейраінтэрфейсу і пратэза хада чалавека выглядае натуральнейшай.
У часе эксперыментаў з сямю пацыентамі інтэрфейс AMI паказаў сваю эфектыўнасць, а таксама здольнасць зніжаць посттраўматычныя фантомныя болі ў ампутаваных канечнасцях. На думку супрацоўнікаў MIT, камерцыйны варыянт пратэза будзе гатовы праз пяць гадоў.
Читать на dev.by