Навукоўцы знайшлі найстаражытнейшую чорную дзірку ў Сусвеце

Тэлескоп «Джэймс Уэб» знайшоў найстарэйшую чорную дзірку — яе век складае 13,2 мільярда гадоў. Аб’ект узнік праз 470 мільёнаў гадоў па Вялікім выбуху.

2 каментарыя

Чорная дзірка мае масу ў 1 мільён разоў большую за сонечную. Папярэдняя знаходка была ў 10 мільёнаў разоў цяжэйшая за Сонца і ўтварылася праз 570 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху. Даследчыкі мяркуюць, што першыя чорныя дзіркі маглі сфармавацца яшчэ на світанку Сусвету і нават праз некалькі секунд пасля Вялікага Выбуху. Гэтае адкрыццё цалкам змяняе ўяўленне аб фармаванні звышмасіўных чорных дзірак. Раней лічылася, што яны ўтвараюцца шляхам зліцця некалькіх такіх аб’ектаў.

Паводле адной з гіпотэз, яны маглі з’явіцца з дапамогаю сціскання пад дзеяннем гравітацыі велізарных аблокаў газу. Ёсць таксама верагоднасць, што яны ўтварыліся ў выніку хуткага зліцця мноства маленькіх чорных дзірак.

Ученые нашли странную активность у черной дыры в центре нашей галактики
По теме
Ученые нашли странную активность у черной дыры в центре нашей галактики
«Хабл» знайшоў першую чорную дзірку прамежкавай масы — яе ніяк не маглі знайсці навукоўцы
Па тэме
«Хабл» знайшоў першую чорную дзірку прамежкавай масы — яе ніяк не маглі знайсці навукоўцы
«Джэймс Уэб» знайшоў найстаражытнейшую чорную дзірку
Па тэме
«Джэймс Уэб» знайшоў найстаражытнейшую чорную дзірку

Читать на dev.by