Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Навукоўцы знайшлі экзапланету памерам з Зямлю. На ёй можа быць вадкая вада

Тэлескоп NASA Transiting Exoplanet Survey Satellite (TESS) выявіў у зорнай сістэме TOI 700 другую планету памерам з Зямлю, на якой можа быць вада і нават жыццё.

1 каментарый

Праект быў запушчаны ў 2018 годзе. Тэлескоп паспеў выявіць 285 пацверджаных экзапланет і больш за 6 тысяч кандыдатаў на гэтае званне. У зорнай сістэме TOI 700 навукоўцы знайшлі экзапланету TOI 700 d, якая знаходзіцца ў жылой зоне зоркі, то-бок там, дзе вада знаходзіцца ў вадкім стане. Цяпер даследчыкі выявілі суседа з падобнымі характарыстыкамі.

Зорка становіць сабой чырвоны карлік без нечаканых усплёскаў актыўнасці, якія могуць знішчыць магчымае жыццё. Сістэма знаходзіцца ў 100 светлавых гадах ад Зямлі. Планета TOI 700 d прыблізна на 20% большая за Зямлю і робіць поўны абарот вакол зоркі кожныя 37 зямных сутак.

Фармальна планета знаходзіцца па-за «жылой зонай», аднак гэты панятак адносны, бо навукоўцы ўжо выявілі, што вада магла быць на Марсе і Венеры. Другая планета TOI 700 e мае памер у 95% ад зямнога, перыяд абарачэння вакол зоркі складае 28 зямных сутак. Таксама планета, хутчэй за ўсё, «прыліўна заблакаваная», то-бок не круціцца вакол сваёй восі і ўвесь час звернутая да зоркі накшталт Месяца.

Навукоўцы стварылі гадзіннік з цвіллю які трэба карміць
Навукоўцы стварылі гадзіннік з цвіллю, які трэба карміць
Па тэме
Навукоўцы стварылі гадзіннік з цвіллю, які трэба карміць
Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Па тэме
Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
NASA выправіць на арбіту «паляўнічага на астэроіды»
NASA выправіць на арбіту «паляўнічага на астэроіды»
Па тэме
NASA выправіць на арбіту «паляўнічага на астэроіды»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
-1

епам первый туда поедет, дробкин для нас добется этого, кстати в бостоне сейчас тепло