Навукоўцы выявілі магутны касмічны прамень — і не ведаюць, адкуль ён узяўся

Астраномы выявілі рэдкую часціцу звышвысокай энергіі, якая прыбыла з-па-за межаў Млечнага Шляху.

2 каментарыя

Часціцу назвалі Аматэрасу — у гонар японскай багіні Сонца. Навукоўцы параўноўваюць энергію часціцы (2,4×10²º эВ) з падзеннем цэглы на палец нагі з вышыні таліі. Такую звышмагутную часціцу назіралі толькі аднойчы ў 1991 годзе. Ёй далі назву Oh-My-God («Божухна»). Паходжанне часціцы засталося загадкай, бо нішто ў нашай галактыцы не было здольнае яе вырабіць. Энергіі аб’екта выявілася больш, ніж тэарэтычна дапускалася для касмічных прамянёў, якія далятаюць з іншых галактык.

Касмічныя прамяні складаюцца з зараджаных часціц, якія засталіся пасля касмічных катаклізмаў, напрыклад, калапсу зоркі або сутыкнення чорных дзірак. Даследчык Джон Мэцьюз тлумачыць, што выяўленыя часціцы прыйшлі літаральна «ніадкуль» — навукоўцы не ведаюць, што паслужыла іх крыніцай. «У выпадку з часціцай  „Божухна“ і гэтай новай часціцай вы прасочваеце яе траекторыю да крыніцы, і няма нічога дастаткова высокаэнергетычнага, каб вырабіць яе. Вось у чым загадка — што, чорт забірай, адбываецца?» — сказаў ён.

Марс свеціцца ноччу загадкавым зялёным святлом — навукоўцы мяркуюць, што гэта можа быць
Па тэме
Марс свеціцца ноччу загадкавым зялёным святлом — навукоўцы мяркуюць, што гэта можа быць
Ученые нашли в недрах Земли остатки древней планеты, образовавшей Луну
По теме
Ученые нашли в недрах Земли остатки древней планеты, образовавшей Луну
Навукоўцы «састарылі» Месяц на 40 млн гадоў
Па тэме
Навукоўцы «састарылі» Месяц на 40 млн гадоў

Читать на dev.by