Навукоўцы прыдумалі два эфектыўныя спосабы абараніць выяву ад дыпфэйкаў
Даследчыкі прапанавалі тэхналогію, якая ўскладняе змяненне выяў пры дапамозе АІ-алгарытмаў.
Даследчыкі прапанавалі тэхналогію, якая ўскладняе змяненне выяў пры дапамозе АІ-алгарытмаў.
Даследчыкі прапанавалі тэхналогію, якая ўскладняе змяненне выяў пры дапамозе АІ-алгарытмаў.
Пры выкарыстанні АІ-генератараў выяў карыстальнікі могуць свабодна ствараць дыпфэйкі, што павышае рызыку злоўжыванняў. Інжынеры з лабараторыі камп’ютэрных навук і штучнага інтэлекту (CSAIL) Масачусецкага тэхналагічнага інстытута распрацавалі новую тэхналогію, якая ўжывае генератары выяў Dall-E і Stable Diffusion.
Тэхналогія PhotoGuard здольная дапамагчы абараніцца ад падобных інцыдэнтаў. Яна ўключае два метады нападаў на АІ-алгарытмы: «кадзіроўшчык» і «дыфузія». У першым выпадку тэхналогія асаблівым чынам змяняе асобныя пікселі на малюнку і не дазваляе АІ распазнаць яго змесціва.
У другім выпадку, падчас» дыфузійнай» атакі тэхналогія «маскіруе» адную выяву пад іншую. У выніку падмены АІ спрабуе змяніць толькі тую карцінку, якую выявіў, але не кранае зыходнай, — і згенераваная выява выглядае нерэалістычна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.