Выкарыстанне АІ у працы павышае заробак і шанцы на кар'ерны рост — апытанне
З’яўленне ChatGPT спарадзіла новыя асцярогі, што штучны інтэлект заменіць людзей і справакуе масавыя звальненні. Але апытанні паказваюць, што цяпер працаўнікі выйграюць ад выкарыстання АІ-інструментаў, хоць і баяцца будучыні.
З’яўленне ChatGPT спарадзіла новыя асцярогі, што штучны інтэлект заменіць людзей і справакуе масавыя звальненні. Але апытанні паказваюць, што цяпер працаўнікі выйграюць ад выкарыстання АІ-інструментаў, хоць і баяцца будучыні.
Кампанія SurveyMonkey правяла даследаванне, як часта выкарыстоўваюць штучны інтэлект у працы, і апублікавала цікавыя вынікі. Выявілася, што супрацоўнікі, якія ўжо выкарыстоўваюць АІ, пачуваюцца вельмі нават нядрэнна. У сярэднім ім добра плацяць, у іх ёсць магчымасці для кар’ернага росту. Таксама яны задаволеныя атмасферай у кампаніі. Паводле апытання, «Індэкс шчасця глабальнай працоўнай сілы» (Workforce happiness Index) склаў 78 балаў са 100, што на сем пунктаў вышэй, ніж сярод працаўнікоў, якія не выкарыстоўваюць АІ (71).
«Індэкс шчасця глабальнай працоўнай сілы»
Разлічваецца ад 0 да 100 балаў. У індэкс уваходзяць такія паказчыкі, як велічыня заробку, магчымасць кар’ернага росту, прызнанне працы і яе значнасць. У ходзе 10 серый апытанняў, якія правялі ад красавіка 2019 года да мая 2023 года, агульны паказчык індэкса практычна не мяняўся: ад 71 да 73 балаў у кожнай серыі. У апошнім апытанні ўдзельнічалі амаль 9 тысяч працаўнікоў з ЗША.
Розніца ў індэксе выявілася нават большай за ступень задавальнення працай у залежнасці ад расы (розніца ў адзін бал), адукацыі (тры балы) або магчымасці працаваць аддалена (два балы). Сама група карыстальнікаў АІ выглядае вельмі разнастайна. Як правіла, у сярэднім яна маладзейшая (42% з іх маладзейшыя за 35 гадоў у параўнанні з 34% агульнай выбаркі). Аднак яны з меншай верагоднасцю будуць белымі (39% у параўнанні з 63% у цэлым).
Што можа даць выкарыстанне АІ у працы?
Добры заробак. 38% працаўнікоў, якія выкарыстоўваюць АІ, заяўляюць, што ім вельмі добра плацяць, у параўнанні з 24% тых, хто наогул не прымяняе АІ.
Кар’ерны рост. Таксама 44% першай групы рэспандэнтаў кажуць, што ў іх добрыя магчымасці для кар’ернага росту ў сваёй кампаніі, у параўнанні з 24% рэспандэнтаў з другой групы.
Можна не думаць пра інфляцыю. Працаўнікі, якія прымяняюць АІ, часцей кажуць, што іх заробак вырас з апярэджаннем інфляцыі (33% супраць 10%), і ацэньваюць маральных дух кампаніі як цудоўны (50% супраць 27%).
З інфляцыяй не ўсё так проста
У апошнім апытанні 65% працаўнікаў прызналіся, што інфляцыя вырасла больш за іх заробак за апошнія 12 месяцаў. 21% рэспандэнтаў лічыць, што іх заробак зраўняўся з інфляцыяй. Толькі 12% апытаных заявілі, што рост заробку апярэдзіў інфляцыю. Такім чынам, працаўнікі, якія давяраюцца АІ у працы, у тры разы часцей трапляюць у апошнюю катэгорыю шчасліўчыкаў.
АІ добры, але толькі не пры найманні
Большасць працаўнікоў (56%) кажа, што ім не падабаецца выкарыстанне АІ у HR пры найманні і ацэнцы прадукцыйнасці, хаця маладзейшыя працаўнікі талерантна ставяцца да гэтага. Калі ж HR будуць больш выкарыстоўваць АІ ў сваёй працы, то 42% рэспандэнтаў будуць менш ім давяраць.
У якой сферы АІ лічаць неабходным?
Больш за адную пятую (21%) працаўнікоў рэкламнай і маркетынгавай сфер лічаць, што выкарыстанне АІ неабходна ім для выканання працы, — паказчык робіць гэтую сферу самай прасунутай з астатніх. Следам за ёй ідзе сфера падтрымкі бізнэсу і лагістыкі (18%), сельская гаспадарка (15%), гасцінічны бізнэс і турызм (14%), аўтамабільная прамысловасць (12%) і IT-галіна (12%).
Усе нервуюцца праз уплыў АІ на рынак працы
Нават калі працаўнікі задаволеныя раннім укараненнем АІ, гэта не ратуе іх ад вышэйшага страху перад будучыняй. Каля паловы працаўнікоў сферы рэкламы і маркетынгу, а таксама падтрымкі бізнэсу і лагістыкі (46%) занепакоеныя тым, што штучны інтэлект неўзабаве заменіць іх, што ў два разы перавышае агульны ўзровень неспакою ўсіх апытаных. 30% працаўнікаў, якія зарабляюць менш за $50 тысяч на год, занепакоеныя выкарыстаннем АІ больш у параўнанні з 16% тых, хто зарабляе больш за $150 тысяч штогод.
Чаму выкарыстанне АІ выйгрышнае?
Характэрна, што менш за ўсё працаўнікоў, якія не выкарыстоўваюць АІ, у сферах рэкламы і маркетынгу, а таксама IT (33% і 42% адпаведна). Гэта паказвае, што большасць з іх выкарыстоўваюць АІ па выбары, а не на патрабаванне. Магчыма, у гэтым палягае прычына поспеху першых паслядоўнікаў АІ: яны ўжываюць новыя інструменты як па ўласным выбары, так і праз неабходнасць. Выкарыстанне АІ паказвае, што можна стаць больш прадукцыйным і паспяховым, нават калі трывога застаецца — у працаўнікоў складваецца ўражанне, што ў іх проста няма іншага выбару.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.