Навукоўцы злучылі мозг малпы з камп’ютарам, і яна змагла кіраваць рукой

Навукоўцы з Нанкайскага ўніверсітэта ўпершыню ў свеце правялі паспяховы эксперымент па падлучэнні інтэрвенцыйнага інтэрфейсу мозг-камп’ютар да мозга малпы.

3 каментарыя

У ходзе аперацыі навукоўцы без трэпанацыі чэрапа правялі датчыкі праз сасуды мозга і сагітальны сінус, дасягнуўшы маторнай кары мозга малпы. Датчыкі ідэнтыфікавалі і збіралі сігналы электраэнцэфалаграмы. З дапамогай аперацыі жывёла магла актыўна кіраваць рабатызаванай рукой.

Кітайскія навукоўцы выкарыстоўваюць метады эндаваскулярнай хірургіі, то-бок без умяшання скальпеля, а доступ да органаў ажыццяўляецца праз сасуды. Гэты спосаб менш траўматычны і больш бяспечны за той, які выкарыстоўвае амерыканская кампанія Neuralink. «Поспех першага выпрабавання на жывёлах — гэта прарыў ад нуля да адзінкі, але дасягненне поспеху ў клініцы — гэта працэс ад 1 да 100, таму нам яшчэ трэба прайсці доўгі шлях», — заявіў удзельнік эксперымента нейрахірург Ма Юнцзэ.

Навукоўцы ўпершыню назіралі, як зорка паглынае планету. Калісьці гэта здарыцца з Зямлёй
Па тэме
Навукоўцы ўпершыню назіралі, як зорка паглынае планету. Калісьці гэта здарыцца з Зямлёй
Брытанскія навукоўцы распрацавалі АІ, здольны эфектыўна дыягнаставаць рак
Па тэме
Брытанскія навукоўцы распрацавалі АІ, здольны эфектыўна дыягнаставаць рак
Навукоўцы распрацавалі спосаб ахалоджваць серверы, распыляючы вадкасць проста на чыпы
Па тэме
Навукоўцы распрацавалі спосаб ахалоджваць серверы, распыляючы вадкасць проста на чыпы

Читать на dev.by