Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Навукоўцы стварылі палец са шматслойным дотыкам, як у чалавека

Кітайскія навукоўцы распрацавалі рабатызаваны палец, які імітуе механізм чалавечага дотыку. Прылада здольная вывучаць аб’екты навобмацак.

Пакінуць каментарый
Навукоўцы стварылі палец са шматслойным дотыкам, як у чалавека

Кітайскія навукоўцы распрацавалі рабатызаваны палец, які імітуе механізм чалавечага дотыку. Прылада здольная вывучаць аб’екты навобмацак.

Чалавечыя пальцы маюць вельмі тонкі шматслойны дотык: чалавек можа адчуваць не толькі тэкстуру скуры, але і абрысы размешчаных пад ёю костак. Існыя тактыльныя сэнсары дазваляюць распазнаваць і адрозніваць толькі паверхню: тэкстуру і цвёрдасць, — але яны не ўспрымаюць інфармацыі пра формы пад паверхняю аб’ектаў. Для гэтага патрабуецца тэхналогія МРТ або ультрагуку.

Калі чалавек кранае прадмет пальцам, то скура адчувае механічную дэфармацыю, а чалавечы мозг з дапамогай масіву даных з рэцэптараў аднаўляе цэласную карцінку. Даследчыкі паспрабавалі зымітаваць гэты механізм, замацаваўшы металічны стрыжань на пучках вуглевалакна. Такі «палец» скануе аб’ект, прыкладаючы ціск да розных яго ўчасткаў і збіраючы даныя пра паказчыкі цвёрдасці або мяккасці аб’екта. Інфармацыя паступае на камп’ютар, які стварае трохмерную карту.

Сістэма ўжо паспяхова апісала некалькі цвёрдых аб’ектаў, навукоўцы змаглі надрукаваць на 3D-прынтары мадэль чалавечага цела. Сканер стварыў карту не толькі з костак, але таксама склаў мадэль крывяносных сасудаў, якія размяшчаліся пад слоем цягліц. Таксама сістэма прасканавала няспраўны электронны кампанент і паказала на месца разрыву ў ланцугу ля адтуліны, якую прасвідравалі ў няправільным месцы.

Навукоўцы выявілі што зямное ядро складаецца яшчэ з некалькіх слаёў
Навукоўцы выявілі, што зямное ядро складаецца яшчэ з некалькіх слаёў
Па тэме
Навукоўцы выявілі, што зямное ядро складаецца яшчэ з некалькіх слаёў
Навукоўцы стварылі тэхналогію вызначэння кахання з першага позірку
Навукоўцы стварылі тэхналогію вызначэння кахання з першага позірку
Па тэме
Навукоўцы стварылі тэхналогію вызначэння кахання з першага позірку
Навукоўцы на крок бліжэйшыя да стварэння магутнага квантавага камп’ютара
Навукоўцы на крок бліжэйшыя да стварэння магутнага квантавага камп’ютара
Па тэме
Навукоўцы на крок бліжэйшыя да стварэння магутнага квантавага камп’ютара

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.