Навукоўцы стварылі тэхналогію вызначэння кахання з першага позірку

Навукоўцы з Універсітэта Цынцынаці распрацавалі тэхналогію распазнання «фізіялагічнай сінхроннасці» двух людзей паводле даных іх рэакцый — пульсу, дыхання і потавывядзення.

Пакінуць каментарый

Даследчыкі высветлілі, што ўзаемная сімпатыя глыбей выяўляецца ў часе сур’ёзнай размовы або ў часе сумеснага вырашэння якой-небудзь складанай задачы. Гэта лёгка высветліць падчас аналізу маўлення, але таксама рэакцыя выяўляецца пры сінхранізацыі пульсу, дыхання і іншых рэакцый суразмоўцаў.

У эксперыменце з удзелам людзей камп’ютарны алгарытм змог распазнаць чатыры сцэнары зносін з дакладнасцю да 75%. Алгарытм можа дапамагчы вызначыць, якія людзі ў арганізацыі лепш працуюць разам у групе, А якія з’яўляюцца натуральнымі антаганістамі. Або дапамагчы ва ўцягванні студэнтаў у камунікацыю з выкладчыкам, ацаніць давер пацыента ягонаму доктару або зразумець, ці варта працягваць спатканні.

«Фізіялагічная сінхроннасць выяўляецца нават тады, калі людзі размаўляюць праз Zoom», — расказала суаўтарка даследавання Весна Новак, дацэнтка кафедры электратэхнікі ў Каледжы інжынерных і прыкладных навук Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Навукоўцы на крок бліжэйшыя да стварэння магутнага квантавага камп’ютара
Па тэме
Навукоўцы на крок бліжэйшыя да стварэння магутнага квантавага камп’ютара
Навукоўцы «агучылі» адную з зорак Млечнага Шляху
Па тэме
Навукоўцы «агучылі» адную з зорак Млечнага Шляху
Міні-тэрмінатар 1000: навукоўцы стварылі робата з вадкага металу, які можа выбрацца з клеткі
Па тэме
Міні-тэрмінатар 1000: навукоўцы стварылі робата з вадкага металу, які можа выбрацца з клеткі

Читать на dev.by