Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Навукоўцы ўпершыню атрымалі рэнтгенаўскую выяву адзіночнага атама

Навукоўцы ўпершыню атрымалі рэнтгенаўскую выяву адзіночнага атама. Метад дазволіць вывесці аналіз матэрыялаў і рэчываў на новы ўзровень.

Пакінуць каментарый

Ужо даўно існуе метад атрымліваць выявы асобных атамаў з дапамогай электронна-сілавой мікраскапіі, аднак у іх немагчыма распазнаць асобныя хімічныя элементы і даведацца пра хімічную актыўнасць. Новы метад дазваляе даведацца, атам якога элемента вучоны выявіў, а таксама зразумець яго ўзаемадзеянне з іншымі элементамі.

Міжнародная група навукоўцаў з Кітая, ЗША і Францыі правяла эксперымент на сінхратроне APS у Аргонскай нацыянальнай лабараторыі. З яго дапамогай праводзіўся рэнтгенаструктурны аналіз узораў. Аналіз вызначае хімічныя ўласцівасці рэчываў пры даследаванні як мінімум 10 тысяч атамаў ва ўзоры.

Крывая току дэтэктара выяўляе жалеза і яго хімічную актыўнасць.

Новая методыка палепшыла дэтэктаванне на чатыры парадкі. Ва ўзорах з іёнамі жалеза і катыёнамі тэрбію навукоўцы змаглі дэтэктаваць сігналы ад асобных атамаў жалеза і тэрбію. Яны атрымалі інфармацыю пра ступень хімічнай актыўнасці кожнага з атамаў і тое, наколькі моцна яны ўзаемадзейнічалі з атамамі іншых рэчываў, якія іх атачалі.

Навукоўцы мяркуюць, што такая высокая адчувальнасць аналітычных прыбораў і новыя методыкі дэтэктавання атамаў могуць перавярнуць падыходы ў матэрыялазнаўстве і біяхіміі. Новы метад дапаможа ў пошуку лекаў і стварэнні матэрыялаў з мноствам карысных уласцівасцей.

«Хабл» знайшоў першую чорную дзірку прамежкавай масы — яе ніяк не маглі знайсці навукоўцы
«Хабл» знайшоў першую чорную дзірку прамежкавай масы — яе ніяк не маглі знайсці навукоўцы
Па тэме
«Хабл» знайшоў першую чорную дзірку прамежкавай масы — яе ніяк не маглі знайсці навукоўцы
Навукоўцы злучылі мозг малпы з камп’ютарам і яна змагла кіраваць рукой
Навукоўцы злучылі мозг малпы з камп’ютарам, і яна змагла кіраваць рукой
Па тэме
Навукоўцы злучылі мозг малпы з камп’ютарам, і яна змагла кіраваць рукой
Навукоўцы ўпершыню назіралі як зорка паглынае планету. Калісьці гэта здарыцца з Зямлёй
Навукоўцы ўпершыню назіралі, як зорка паглынае планету. Калісьці гэта здарыцца з Зямлёй
Па тэме
Навукоўцы ўпершыню назіралі, як зорка паглынае планету. Калісьці гэта здарыцца з Зямлёй

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.