Навукоўцы засеклі паўтаральны радыёсігнал ад экзапланеты, падобнай да Зямлі

Астраномы зафіксавалі паўтаральны радыёсігнал з космасу — ён зыходзіць ад камяністай экзапланеты памерам з Зямлю.

Пакінуць каментарый

Даследчыкі апублікавалі звесткі пра адкрыццё ў часопісе Nature Astronomy. Выяўлены радыёсігнал зыходзіць ад планеты YZ Ceti b з сістэмы зоркі YZ Ceti ў сузор'і Кіта. Ён крыху не супадае з перыядам арбіты экзапланеты. Атрыманы сігнал можа быць прыкметай магнітнага поля, якое выступае ў ролі шчыта і можа быць адным з фактараў зараджэння біялагічнага жыцця.

Раней ніхто не знаходзіў землепадобных экзапланет з прыкметамі магнітнага поля. Даных выявілася дастаткова, каб пабудаваць прыкладную мадэль планеты. YZ Ceti b здзяйсняе адзін абарот вакол зоркі прыкладна за двое сутак. Зорка не такая яркая і гарачая, як Сонца, аднак двое сутак — гэта вельмі блізка да таго, каб на планеце была вадкая вада і ўмовы для зараджэння жыцця.

На думку аўтараў артыкула, як планета размешчаная зусім побач з зоркай, то плазменны вецер будзе выклікаць значныя адхіленні магнітнага поля планеты, што і назіраецца на YZ Ceti. Гэтае адкрыццё яшчэ неабходна пацвердзіць, аднак яно прывядзе да распрацоўкі методыкі выяўлення магнітных палёў у экзапланет у цэлым.

Цэніш remote? Паглядзі на прыдатныя вакансіі ў ІТ-кампаніях

Навукоўцы зафіксавалі самы яркі гама-ўсплёск у гісторыі
Па тэме
Навукоўцы зафіксавалі самы яркі гама-ўсплёск у гісторыі
Навукоўцы візуалізуюць думкі чалавека паводле актыўнасці мозга
Па тэме
Навукоўцы візуалізуюць думкі чалавека паводле актыўнасці мозга
Навукоўцы стварылі палец са шматслойным дотыкам, як у чалавека
Па тэме
Навукоўцы стварылі палец са шматслойным дотыкам, як у чалавека

Читать на dev.by