Аддаленая праца сапсавала прагнозы Уол-Стрыт наконт рэцэсіі
Працадаўцы не любяць аддаленай працы, але збольшага дзякуючы ёй эканоміка ЗША ўтрымліваецца на плаве, піша Fortune.
Рэч у тым, што на аддаленай працы супрацоўнікам не трэба спяшацца дадому, каб у панядзелак пайсці ў офіс да 9 раніцы, і яны могуць зладзіць сабе даўжэйшыя выходныя. Гэта спрыяе росту ВУП, які, паводле Міністэрства гандлю ЗША, у другім квартале склаў 2,4% і сярод іншага падаграваўся спажывецкімі выдаткамі на паслугі, напрыклад, на адпачынкі, квіткі на канцэрты і рэстараны.
Эканамісты ўжо некаторы час прагназуюць падзенне выдаткаў і рэцэсію, якая мае адбыцца сёлета. Але пакуль гэтага не здарылася — у тым ліку таму, што супрацоўнікі больш не прывязаныя да офіса ад панядзелка да пятніцы, кажуць спецыялісты Moody’s Analytics. Гнуткасць спрашчае падарожжы і расходаванне грошай, а людзі вельмі імкнуцца нагнаць час, упушчаны падчас пандэміі.
Читать на dev.by