Юрыст выкарыстаў ChatGPT для падрыхтоўкі дакументаў для суда. Чат-бот давёў яго самога да суда

Юрыст амерыканскай кампаніі з трыццацігадовым стажам працы не падазраваў, што даныя чат-бота могуць быць недакладнымі.

3 каментарыя

Юрыст Levidow, Levidow & Oberman Стывен Шварц абараняў у судзе Раберта Мату, які пацярпеў на рэйсе лацінаамерыканскай авіякампаніі Avianca. Пасажыр атрымаў траўму калена пры сутыкненні з металічнай каляскай. Авіякампанія патрабуе адхіліць пазоў, аднак адвакаты пазоўніка пярэчаць.

Шварц падрыхтаваў дзесяцістаронкавую справаздачу, у якой спаслаўся на нібыта прынятыя раней рашэнні ў падобных справах. Аднак ані суддзя, ані юрысты авіякампаніі не змаглі знайсці гэтых рашэнняў у судовых базах. Юрыст прызнаўся, што для падрыхтоўкі справаздачы выкарыстаў чат-бота ChatGPT. Для праверкі даных ён пытаў у бота, ці рэальныя разборы, на якія той спасылаецца. Бот адказваў сцвярджальна.

Шварц заявіў, што не збіраўся падманваць суд і авіякампанію, і прызнаўся, што раней ніколі не карыстаўся чат-ботам, таму не думаў, «што ягоная інфармацыя можа быць недакладнай». Суд прызначыў юрысту слуханне на 8 чэрвеня, дзе разгледзіць «патэнцыйныя меры пакарання».

Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Па тэме
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
App Store апанавалі клоны праграмы ChatGPT
Па тэме
App Store апанавалі клоны праграмы ChatGPT
Apple забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT
Па тэме
Apple забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT

Читать на dev.by